Пераход на восеньскі час, ці як Лельчыцкія аграрыі вядуць сяўбу азімых збожжавых

0
438

Аграрыі Лельчыцкага раёна масава распачалі сеў азімых зерневых культур. У ліку тых, хто актыўнымі тэмпамі ўключыўся ў дадзены від сельгасработ, — ААТ «Лельчыцкі аграсервіс».

На магутным трактары МТЗ-3522 з сеялкай АПП-6 задзейнічаны 33-гадовы механізатар Сяргей Зуеў. Ён чалавек прыезджы, з адказнасцю ставіцца да пастаўленых задач:

Механізатар Сяргей Зуеў заняты на сяўбе азімых зерневых

— Сам я родам з Віцебскай вобласці, а жонку знайшоў на Палессі. Яна са Стадоліч. Выхоўваем траіх дзетак. Тут мой лёс. Зараз думаем набыць дом. Зарабляць можна ўсюды — было б жаданне.

Неблагія тэмпы па севу сярод гаспадарак набралі ў ААТ «Новая Ніва», дзе пасевы азімых ужо складаюць 25 працэнтаў ад плану. Усяго ж у нашым рэгіёне азімыя збожжавыя пасеяны на 1000 гектараў, што складае 11 працэнтаў ад планавага задання. У гаспадарках раёна адведзены плошчы пад такія культуры, як азімае жыта, пшаніца, трыцікале.

У разгары ўборка кукурузы на сілас. Гэта адзін з галоўных накірункаў, на якім зараз засяроджаны сельгаспрадпрыемствы. Аграрыі закладваюць сіласную масу, у прыватнасці кукурузную. Корманарыхтоўка ідзе пад асабістым кантролем старшыні райвыканкама Сяргея Касінскага, які выязджае на палеткі і назірае за ходам сельгасработ.

Працоўны дзень старшыні райвыканкама Сяргея Касінскага не абыходзіцца без наведвання сельгаспрадпрыемстваў. На здымку з Мікалаем Балбуком

У ААТ «Лельчыцкі аграсервіс» на ўчастках кукуруза вырасла пад тры метры. Па словах кіраўніка гаспадаркі Мікалая Балбука, каралева палёў у гэтым годзе ўдалася на славу. Ёсць што ўбіраць — катахі буйныя, у васковай малочнай спеласці. Дастаткова тэхнікі і рэсурсаў. І будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб стварыць неабходны якасны запас кармоў дзеля сытнай зімоўкі пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

Трактарыст-машыніст Дзмітрый Маркевіч працуе з маладым запалам
Палявые работы набіраюць абарот
Дыскуе палеткі пад азімыя Аляксандр Точка
Вадзіцель пагрузчыка Сяргей Грыпініч сваю справу ведае добра, усё робіць з адказнасцю
Механізатар корманарыхтоўчага камбайна Сяргей Барысенка і трактарыст на адвозцы зялёнай масы Мікалай Герман працуюць зладжана ў адной звязцы
На самазвале працуе Іван Дземідавец
Адводзіць зялёную масу Мікалай Дземідавец

Канстанцін КАВАЛЁЎ.

Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: