Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна

0
442

Рашэнне аб унясенні міжнацыянальнай намінацыі «Культура бортніцтва» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва прынята 17 снежня падчас XV сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА).

Намінацыя, падрыхтаваная супольна з Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча, стала для нашай краіны чацвёртым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад аховай ЮНЕСКА.

У 2009 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, быў уключаны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці, у 2018 годзе ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва — элемент «Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай» («Будслаўскі фэст») у   вёсцы  Будслаў   Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, у 2019 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы, — вясновы абрад «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Лясное бортніцтва Беларусі на прыкладзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці з 2017 года знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Гэты старажытны промысел заснаваны на развядзенні і ўтрыманні лясных пчол у штучных дуплах — борцях, якія адмыслова вырабляюцца і змяшчаюцца высока на дрэвах у лясным масіве. Лясное бортніцтва ўяўляе сабой шырокі пласт ведаў, навыкаў і практык, якія датычацца гэтага промыслу і вырабу адмысловых для яго прылад працы. Культура бортніцтва звязана з паважлівым стаўленнем да навакольнай прыроды, пчол, пэўнымі традыцыямі і рытуаламі, яна спрадвеку фарміравала своеасаблівае звычайнае права, адметныя праявы мясцовай кулінарыі і народнай медыцыны. Комплекс ведаў і навыкаў, што захоўваюць бортнікі, садзейнічае захаванню навакольнага асяроддзя, традыцыйнага прыроднага і культурнага ландшафту сваёй мясцовасці.

 

Людміла ШТАРОВА.

Фота з сайта «Жывая Спадчына Беларусі».

 

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: