Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Мая Беларусь! Добрая і светлая, чыстая і акуратная, шчырая і трошачкі наіўная. Як прыемна шпацыраваць па тваіх прасторах, дзе кожны кавалачак зямлі дыхае спакоем і ласкай. Дзе гісторыя цудоўным чынам суседнічае з сучаснасцю. Дзе людзі імкнуцца берагчы і абараняць твой спакой і тваю свабоду.

Мая Беларусь! Цярплівая і разважлівая, мудрая і паважная, сціплая і смелая. Колькі нацярпелася ты за сваю гісторыю! Цябе прыніжалі і выкарыстоўвалі, падманвалі і здраджвалі, дзялілі і рабавалі. А ты, мая любімая Беларусь, мужна пераносіла ўсе цяжбы, зноў і зноў уставала на ногі і глядзела на ўсіх з любоўю і ўседараваннем.

Мая Беларусь! Гасцінная і добразычлівая, працавітая і шчодрая, бескарыслівая і сумленная. Ты гатовая прыняць усіх, хто прыходзіць з мірам і дабром. Ты даеш прытулак кожнаму, хто ў гэтым мае патрэбу. І не дзеліш людзей на сваіх і чужых.

І ўсе: рускія і ўкраінцы, яўрэі і палякі, літоўцы і латышы, усе нацыянальнасці і ўсе народнасці, якія пражываюць на тваёй тэрыторыі – крышачку беларусы! Мы ўсе твае дзеці! І будзем старацца быць годнымі імя твайго! Захоўваць тваю спадчыну, працаваць на карысць табе, памнажаць тваё багацце, берагчы цябе!

Нездарма 2021 год аб’яўлены Годам народнага адзінства. Гэта напамін, кліч да ўсіх, хто жыве на тэрыторыі нашай краіны. Мы — адно цэлае! Мы – дзеці адной краіны, якая пра нас клапоціцца і шчыруе нам свае рэсурсы! А гэта значыць, што мы ўсе павінны захоўваць мір і спакой сваёй Беларусі!

Аўтар Анастасія Таргонская, вучаніца ДУА “Дуброўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”, якая заняла трэцяе месца ў намінацыі «Друкаваны матэрыял» у конкурсе юных журналістаў  “Ты ў эфіры”, прысвечаным Году народнага адзінства.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: