2 лістапада ў госці да гаспадыні Васіліны завіталі выхаванцы старэйшай групы.
Поспех патрыятычнага выхавання дзяцей залежыць ад бацькоў і сям’і, ад той атмасферы, якая пануе дома і ў дзіцячым садку. Сучаснае жыццё дыктуе неабходнасць звяртаць асаблівую ўвагу на маральныя аспекты ў выхаванні дзяцей. І гэты працэс ў дзяржаўнай установе адукацыі “Лельчыцкі яслі-сад №5” фарміруецца з самага ранняга дзяцінства.
Працуючы над гадавой задачай нашай установы, з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай культуры арганізавана спартыўная забава “Беларускія народныя гульні”. На працягу мерапрыемства выхаванцы мелі магчымасць у забаўляльнай манеры гаварыць на роднай мове, гуляць у цікавыя беларускія народныя, карагодныя гульні: “Птушыная мова”, “Шэры кот”, “Буслік”, “Папараць-кветка” і іншыя. Усе ўдзельнікі забавы былі актыўнымі, эмацыянальна ўключаліся ў гульні, з энтузіязмам адгукаліся на прапанаваныя педагогамі заданні, і, у выніку, даведаліся шмат новых незнаёмых для выхаванцаў беларускіх слоў.
Давайце не цурацца нашай мовы,
Заўжды на мове роднай размаўляць,
Бо ёсць хіба пяшчотней што, чым словы,
Якія з вуснаў матчыных гучаць.