Паэтычная гасцёўня “І зорка гарыць, і не вяне вянок…” да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прайшла ў Лельчыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме.

Усяго 25 свечак адпалала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі пагасла апошняя, тоненькая і пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі.
Яму было наканавана кароткае зямное жыццё і вечнасць у мастацкім слове. Сярод геніяў свету Максім Багдановіч самы малады, па сутнасці юны. Такія творцы, відаць, як дар неба, сусвету для грэшнай зямлі, каб не звяліся на ёй святыя пачуцці. У самім прозвішчы паэта Багдановіч прачытваецца: Богам дадзены.
— Хто нашу зямельку адновіць,
Верне яе блакіту без меры?
— Глядзіць у вочы Максім Багдановіч
Вачамі зоркі Венеры.
— Хто нашу мову замовіць
Ад вуснаў злых, нечытэльнай паперы?
— Глядзіць у вочы Максім Багдановіч
З надзеяй зоркі Венеры.
— Хто нашы душы заслоніць
У душы дзяцей хто ўкладзе крыху веры?
— Гарыць высока Максім Багдановіч
Ясным агнём зоркі Венеры.

Беларусы табой ганарацца,
Тут імя тваё дорага ўсім,
І так хораша нам называцца
Землякамі тваімі, Максім.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: