Так і напрошваюцца гэтыя радкі з загалоўка артыкула, калі слухаем нашых карэспандэнтаў і бачым прадстаўленыя імі відэа на мяжы Беларусі і Польшчы.

Асабліва кранаюць слёзы на тварыках безабаронных дзяцей, іх начлег на халоднай асфальтаванай зямлі, бачым сумныя твары і роспач дарослых, якія ні ў чым не могуць дапамагчы ні дзеткам, ні сабе. 100 зваротаў да медыцыны штодзень — вынік начлегаў на холадзе.

Ды яшчэ бежанцы і іх дзеці не раз атрымлівалі халодны дождж з вадамётаў (падчас яшчэ і з хімікатамі), часта закідвалі іх і шумавымі гранатамі, стралялі над галовамі.

Не раз ноччу іх трывожыў гул верталётаў, якія ляцелі над імі на вышыні 20-30 метраў. Частавалі і слезатачывым газам, які раз’ядаў вочы. Дарэчы, пад яго ўздеянне не раз траплялі і нашы карэспандэнты.

А ўсё гэта адбываецца таму, што Еўрасаюз не выконвае сваіх абавязкаў. І праблемы бежанцаў імкнуцца вырашаць наша дзяржаўнае кіраўніцтва, наш Чырвоны крыж, дабрачынныя арганізацыі, прафсаюз і проста беларусы. Дзякуючы гэтаму, няшчасныя людзі і іх дзеці атрымалі дах над галавой (па іх жаданні, канечне), ежу, адзенне, абутак, пасцельную бялізну. Нядаўна ўстанавілі часовыя біятуалеты, падалі машыны для вывазу смецця і г. д.

А тым, хто адказныя за гэта, і справы няма, усё пусцілі на волю лёсу: «Маўляў, выжывайце, як можаце!».

А ім жа трэба з боку Польшчы атрымаць толькі гуманітарны калідор, па якім змаглі б дабрацца да Германіі і іншых еўрапейскіх краін, бо менавіта яны, а не Беларусь, павінны клапаціцца аб бежанцах (па іх жа законах).

У сучасны момант многія бежанцы і іх дзеці знаходзяцца ў транспартна-лагістычным цэнтры Брузгі. Гэта, канечне, не пяцізорны атэль, а ўсё-такі  дах над галавой, дзе з’явілася магчымасць памыцца, атрымаць гарачы абед і больш-менш спакойна адпачыць.

Нядаўна лагер бежанцаў наведаў наш Прэзідэнт, адкрытасць і смеласць якога не заставілі доўга чакаць, тым больш, што сітуацыя з бежанцамі ўвесь час пад кантролем у нашага кіраўніка дзяржавы, які прытрымліваецца такога чалавечага правіла: «Людзі ў бядзе — значыць трэба дапамагчы». Каму, як не нам, беларусам, вядома гэта. Не раз выходзілі з самых складаных сітуацый.

Мы назіралі, якімі гарачымі апладысментамі сустрэлі бежанцы нашага Прэзідэнта, чулі словы ўдзячнасці ад іх і ганарыліся.

Вось некаторыя вытрымкі з прамовы Прэзідэнта:

— Мы не будзем рабіць палітыку з вашага лёсу. Вы хочаце аднавіць свае сем’і, бо ў Германіі знаходзяцца вашы мужы, жонкі, дзеці, бацькі. Беларусь разам з кіраўнікамі вашых дзяржаў дапаможа ў гэтым. Спадзяёмся, што сітуацыя будзе вырашана, што розум і чалавечнасць перамогуць.

Беларусі не выгадны крызіс з бежанцамі. Таму мы выконваем свае дамоўленасці і пажаданні гэтых няшчасных. Больш тысячы жадаючых з дапамогай Беларусі і іх дзяржаў ужо вярнуліся на сваю Радзіму. Наш Прэзідэнт і ўрад гатовыя весці дыялог на любым узроўні.

У цяжкай жыццёвай сітуацыі наш народ заўсёды праяўляў і праяўляе лепшыя чалавечыя якасці: сустраданне, годнасць і чалавечнасць.

А гэтыя людзі бягуць ад вайны, разбурэнняў і голаду. Тых, хто жадае трапіць у Германію, не так ужо і многа — каля 2000 чалавек (тым больш іх запрашалі).

Мы заклікаем урад Польшчы адкрыць для іх гуманітарны калідор.

—Не губляйце рэальнасць, дапамажыце людзям ажыццявіць іх мару, каб жыць мірна і спакойна, каб стварыць будучыню для сваіх дзяцей.

Дзіву даешся, што адбываецца ў свеце! Ды яшчэ і ў час пандэміі, якая патрабуе згуртаванасці і ўзаемападтрымкі.

Пакуль што ад Міжнароднага Чырвонага Крыжа дапамога ў 260 тысяч долараў, як кажуць, кропля ў моры.

Таму Сусветнаму таварыству варта прызадумацца і выправіць станоўча гэту сітуацыю.

Успамінаю, як у час Чарнобыльскай трагедыі мы вывозілі нашых дзяцей на аздараўленне не толькі ў брацкую Расію, але і ў Прыбалтыйскія краіны, Германію, Італію, Іспанію і іншыя краіны (па іх жа запрашэннях), пастаянна атрымлівалі ад іх гуманітарную дапамогу, асабліва ад Германіі. Сябравалі сем’ямі і г. д.

Хочацца аднавіць гэтыя адносіны і стаць яшчэ бліжэй адзін да аднаго. Такога патрабуе і наша сённяшняе жыццё, бо ў свеце так многа праблем, якім неабходна неадкладных вырашэнняў.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: