Афганістан — краіна са старажытнай гісторыяй. Сельскія грамады на тэрыторыі Афганістана ўзростам 5000 гадоў назад былі аднымі з першых у свеце. Лічаць, што адна з іранскіх рэлігій зораастрызм, узнікла на тэрыторыі паўночнага Афганістана паміж 1800 да 800 гадамі да н. э.

У 1709 годзе пуштунскія плямёны паднялі паўстанне супраць Ірана і ўтварылі Гільзейскае княства са сталіцай у Кандагары.

Афганістан — краіна, якая больш за 200 гадоў з’яўляецца сферай інтарэсаў.

Акрамя гэтага, яе народ за некалькі тысячагоддзяў стварыў багатую культуру, блізкую да персідскай, якая ў сучасны момант знаходзіцца ў заняпадзе з-за пастаяннай палітычнай і эканамічнай нестабільнасці, а таксама тэрарыстычнай дзейнасці радыкальных ісламскіх арганізацый.

І вось з’явілася жаданне пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй Афганістана і яго войнамі за апошняе стагоддзе, а таксама зразумець, як гэта невялікая краіна ў цэнтры Еўразійскага мацерыка стала кропкай прыцягу для буйнейшых зверхдзяржаў планеты Зямля.

Слова Афганістан перакладаецца як зямля. І яго дзяржаўнасць пачынаецца ў 1747 годзе. Тэрыторыя пражывання гэтага народа стаяла на вядомым Шаўковым шляху.

Па дарозе ў Індыю туды і назад праз землі Афганістана праходзілі караваны купцоў з Блізкага і Далёкага Усходу і з Еўропы. Назва Афганістан упамінаецца ў даведніках XIV стагоддзя н. э.

Гісторыя народаў, якія насяляюць Афганістан са старажытных часоў, цесна звязана з гісторыяй народаў Сярэдняй Азіі і Індыі.

Афганістан — дзяржава, створаная афганцамі (пуштунамі), пачынаючы з XVII стагоддзя. Спачатку землі, дзе жыў афганскі народ, былі раздзелены паміж Іранам і індыйскай імперыяй Вялікіх Маголаў.

Частку сучаснага Афганістана займалі невялікія дзяржавы з цэнтрамі ў Балхе і Кундузе, населенымі ўзбекамі і таджыкамі (1705 год).

У 2019 годзе мы адсвяткавалі 30-ю гадавіну заканчэння ваенна-палітычнай спецаперацыі СССР у Афганістане 1979-1989 і 40-годдзе ўводу савецкіх войскаў у гэтую краіну.

Што адбывалася ў Афганістане да прыходу СССР? Агульная мяжа паміж гэтымі краінамі складала больш за 2 000 кіламетраў. Але з поўдня ніколі не ўзнікалі пагрозы ўварвання на тэрыторыю СССР.

У хуткім часе, выконваючы свой інтэрнацыянальны доўг, СССР увёў па просьбе ўрада Афганістана «Абмежаваны кантынгент» войскаў, каб пазбавіць пагрозы замежнай ваеннай прысутнасці ў Афганістане і эскалацыі канфліктаў на тэрыторыях паўднёвых рэспублік СССР.

Канчаткова патрэбна было расправіцца з контррэвалюцыяй, радыкальнымі ісламістамі, аказаць дапамогу і садзейнічанне ў барацьбе супраць знешняй агрэсіі.

Хутка нашы воіны былі ўцягнутыя ва ўзброеную міжусобную вайну і перайшлі да адкрытых баявых дзеянняў.

Вайна стала найбольш маштабнай для Савецкай арміі пасля Другой сусветнай вайны. Дарэчы, ЗША дапамагалі маджахедам, а таму ў Афганістане ніяк не мог наступіць мір.

А апошнія савецкія войскі былі выведзены 15 лютага 1989 года. Але дзесяцігадовая афганская вайна стала ўсяго толькі пралогам прадаўжэння канфлікту, які не заціхае і па сённяшні дзень.

Савецкія войскі выходзілі мірна, але з ахвярамі.

Шкада, канечне, што многія хлопчыкі загінулі ва ўзросце 19-20 гадоў. Сярод іх і мой любімы вучань — Алег Журовіч.

Да болю ў сэрцы ўспамінаю сустрэчу з маці Алега перад трагедыяй.

Падзялілася радасцю, што сын паведамляе, што праз тыдзень-два будзе дома. Просіць, каб падрыхтавала яго любімае варэнне. Але яго не давялося пакаштаваць…

Старэйшае пакаленне афганцаў успамінае, што да 1979 года савецкая ўлада будавала ў іх шмат дарог, школ, бальніц, дом культуры ўзвялі, будынак міністэрства абароны, розныя заводы, нават мікрараён у Кабуле.

Афганцы паважалі савецкіх людзей.

Але калі пачаўся ўвод войскаў СССР у Афганістан, людзі сталі глядзець (праўда, некаторыя) на Савецкую армію як на захопнікаў. І частка людзей, у тым ліку многія студэнты, перайшлі на бок апазіцыі. Яны паехалі ў Пакістан, каб атрымаць падтрымку ў заходніх краін.

Ішла халодная вайна, і ім далі зброю.

Пасля распаду СССР (1991 год) прыпынілася падтрымка рэжыму ў Афганістане і ў красавіку 1992 года ён быў зрынуты разам з лідэрам Махамадам Наджыбулой.

У Афганістане пачаўся новы этап грамадзянскай вайны, цяпер ужо паміж рознымі групоўкамі маджахедаў, якія раней перамаглі.

І вось у 1994 годзе з’явіўся рух «Талібан» (у перакладзе з пушту — «вучні», «студэнты») у разгар грамадзянскай вайны.

Аднак сваімі каранямі ён адыходзіць да ісламскіх груповак, якія змагаліся супраць савецкіх войскаў дзесяцігоддзем раней.

Уварванне ЗША ў Афганістан 11 верасня 2001 года было падтрымана бліжэйшымі саюзнікамі. Канфлікт вядомы як вайна ЗША ў Афганістане.

Мэта — ліквідаваць забароненую ў Расіі тэрарыстычную арганізацыю «Аль-Каіда», лідэрам якой быў Усама бэн Ладэн, які знайшоў прытулак у «Талібана», а сам у хуткім часе планаваў яго знішчыць.

Амерыканцы не толькі хацелі ліквідаваць «Аль-Каіду», але і пазбавіць яе бяспечнай базы для аперацый у Афганістане шляхам адхілення «Талібан» ад улады.

2001-2014 годы — асіметрычны ваенны канфлікт паміж Міжнароднымі сіламі садзейнічання бяспецы (ISAF), якую падтрымліваў спачатку Паўночны альянс, а потым новы ўрад Афганістана і ісламская арганізацыя «Талібан», якая да гэтага кантралявала большую частку Афганістана.

Каралеўства «Талібан» было ключавым саюзнікам Злучаных Штатаў Амерыкі, прапаноўвала падтрымку ваенных дзеянняў з самага пачатку падрыхтоўкі да ўварвання.

7 кастрычніка 2001 года амерыканцы і іх саюзнікі распачалі аперацыю «Несокрушимая свобода», якая прадугледжвала маштабную барацьбу з тэрарызмам.

Дваццаць гадоў доўжылася вайна ў Афганістане, але ж намаганні амерыканцаў па стварэнні ў краіне дзеяздольнага ўрада і арміі — адзін з аглушальных правалаў. Не ўдалося таксама ім унесці цывілізацыю і так званую сваю дэмакратыю. Сілай гэта зрабіць немагчыма.

Як жа можа змяніцца жыццё ў Афганістане пасля чарговага прыходу да ўлады «Талібана»? Некаторыя сучасныя афганцы лічаць, што талібы ўжо не тыя, што былі раней. Многія пасля заканчэння медрасэ (сярэдняй агульнай адукацыі школы і мусульманскай духоўнай семінарыі) сталі выпускнікамі ўніверсітэтаў, ведаюць 5-6 моў, абяцаюць змяніць адносіны да жанчын: дазволіць ім медыцынскае абслугоўванне, вучобу і працу.

Простыя афганцы, канечне, не зусім упэўнены. Ім здаецца, што талібы нічуць не змяніліся.

Што будзе далей — невядома, як кажуць, пабачым.

На сённяшні дзень узначальвае ўрад лідэр руху «Талібан» Хайбатула Ахундзада, які заявіў, што яны гатовы жыць з усімі народамі мірна, нават і з амерыканцамі.

Дарэчы, на вайну ў Афганістане амерыканцы страцілі некалькі трыльёнаў долараў, а таксама пакінулі базы, самалёты, верталёты, зброю. Гэта ўсё ў час адыходу з Афганістана.

Не вярнуліся дадому 13 амерыканскіх марпехаў, што загінулі ў апошнія дні пры ўзрывах смертнікаў у Кабуле. Ніхто яшчэ да гэтага часу не падлічыў загінуўшых у час 20-гадовай вайны і ў час вываду войскаў Амерыкі з Афганістана. І не толькі ваенных, але і мірных жыхароў, а таксама і дзяцей.

Хочацца верыць, што на гэтай зямлі, дзе ішлі войны больш як паўтара стагоддзя, нарэшце, усталюецца мір.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: