Ангеліна Шчарбатая, студэнтка УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», Сінполле:

Жыццё даецца чалавеку толькі адзін раз, таму трэба з усіх сіл старацца пражыць яго не толькі прыгожа, але і шчасліва. І для таго, каб дасягнуць гэтага, кожны з нас павінен задумацца не толькі аб сучаснасці, але і аб будучыні. Я лічу, дапамагчы ў гэтым можа рэферэндум – дэмакратычны механізм, які дазволіць нам, беларусам, самастойна прыняць найважнейшае рашэнне, што непасрэдна паўплывае на жыццё.

З новаўвядзенняў асаблівай увагі заслугоўвае з’яўленне артыкула, які тычыцца беларускай моладзі, дзе сказана, што наша дзяржава спрыяе рэалізацыі патэнцыялу моладзі як ва ўласным удасканаленні розных якасцяў, так і ў інтарэсах усяго грамадства. Вядома, што маладыя людзі – гэта рухавік грамадства і самы магутны індыкатар яго настрою. Таму вельмі важна выхоўваць у падрастаючым пакаленні лідарскія якасці і ўменне браць на сябе адказнасць.

Кожны з нас меў магчымасць абмеркаваць асноўныя палажэнні Канстытуцыі, унесці аргументаваныя прапановы па яе змене. І менавіта рэферэндум цяпер прадэманструе меркаванне беларускага народа, вызначыць той адзіны і правільны вектар развіцця ў далейшым лёсе нашай краіны. А для таго, каб забяспечыць сваю шчаслівую будучыню, я выканаю свой грамадзянскі абавязак: прыму ўдзел у рэферэндуме і параю гэта зрабіць кожнаму.

Апытваў Канстанцін КАВАЛЁЎ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: