Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Вучаніцы Лельчыцкай раённай гімназіі Улада Казачэнка і Ганна Паўлава сталі ўдзельніцамі змены-экспедыцыі ў нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” “Маршрутамі памяці. Маршрутамі Перамогі”, якая праходзіла з 19 сакавіка па 8 красавіка бягучага года.

Яшчэ да прыезду ў НДЦ “Зубраня” дзяўчаты падрыхтавалі даследчую работу пра гісторыю свайго краю па старонках дакументальна-гістарычных хронік «Памяць». Дапамаглі ім у падрыхтоўцы настаўнік гісторыі Уладзімір Лісіцкі і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Казачэнка.

—Тэматычныя змены ў НДЦ “Зубраня” заўсёды праходзяць цікава, пазнавальна для падлеткаў. Удзельнікі патрыятычнай змены пазнаёміліся з праграмай дадатковай адукацыі “Подзвіг. Перамога. Памяць”, дзе даведаліся пра Вялікую Айчынную вайну ў лічбах, пазнаёміліся з аперацыяй “Баграціён” і яе этапамі. У час факультатыўных заняткаў паглыбілі свае веды пра памятныя гістарычныя месцы Рэспублікі Беларусь і пазнаёміліся з легендамі, паданнямі і падзеямі сваёй Радзімы. Разгледзелі паняцце “гераічны подзвіг” і даведаліся аб прадстаўніках беларускага народа, чые імёны вядомыя ва ўсім свеце. Прынялі ўдел у літаратурнай гасціннай “Яны праславілі сваю Айчыну”.

Яркія ўражанні засталіся ад конкурсу інсцэніраванай песні “Песні ваенных гадоў”. Падлеткі не толькі паслухалі створанае кампазітарамі песні ў тыя гады, але і праявілі свае творчыя здольнасці: стварылі свае інсцэніроўкі песень гадоў ВАВ.

Кожны дзень змены быў насычаны мерапрыемствамі і справамі. Цікавай стала экскурсія ў этнакультурны комплекс в. Наносы. Там сямікласнікаў чакаў цікавы аповед пра гісторыю стварэння вёскі, наведванне рэканструяванага вадзянога млына. А самым цікавым у той дзень стала наведванне майстар-класа па выпечцы хлеба па старажытным рэцэпце. Кожны змог пакаштаваць духмяны свежаспечаны хлебны акрайчык, зроблены ім самім, — расказала настаўніца Ірына Казачэнка.

Сямікласніцы ахарактарызавалі 21 дзень, праведзены ў НДЦ “Зубраня”, як цікавы і карысны адпачынак. А ўвогуле усе ўдзельнікі змены праявілі свае ўменні працаваць у новым калектыве, быць камандай,  слухаць і паважаць адзін аднаго.

Юлія ХУК.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: