Бліц-апытанне. Мы сталі багацей

0
106

У гэтым годзе спаўняецца 28 гадоў з дня існавання інстытута Беларускай дзяржаўнасці.

У далёкім, 1994 годзе, краіна знаходзілася ў глыбокім крызісе: у прамысловасці, эканоміцы. Менавіта тады, у 1994 годзе, з вуснаў яшчэ кандыдата ў Прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі прагучала эпахальная заява: «Отвести государство и народ от пропасти — вот первостепенная задача президента». Людзі стаміліся ад татальнага абнішчання і паверылі. Тым самым быў запушчаны механізм выхаду краіны з крызісу, і паступовага фарміравання беларускай дзяржаўнасці з новай мадэлью эканомікі. І ўвесь гэты час мы, беларусы, ішлі раней выбранным курсам, прырасталі і багацелі. Не ішлі на сваркі, бо міралюбівыя. Нас не зламалі нават спробы дэстабілізаваць сітуацыю рознымі метадамі, у тым ліку і ў ходзе выбараў Прэзідэнта, апошнія такія выпады адбыліся ў жніўні 2020 года. Што думаюць аб выбары палітычнага курсу Беларусі жыхары нашага райцэнтру? Мы высветлілі ў ходзе бліц-апытання. 

Пётр Паўлюк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў імя М.П. Дрынеўскага»:

— Я зрабіў выбар за будучыню Беларусі. За тое, каб яна развівалася і ішла наперад. Каб толькі мацнела. І ў сваім выбары, лічу, не памыліўся. У нашай краіне створана мацнейшая перапрацоўчая галіна, асабліва па малаку і мясу. Працуюць буйныя прадпрыемствы, якія працавалі яшчэ з часоў СССР і мы не дапусцілі, каб яны спыніліся. Для людзей створаны ўмовы, каб працаваць. Канечне, бывае цяжка, аднак такое яно жыццё само па сабе. Трэба адносіцца па-філасофску. У нашай краіне можна ставіць мэты і дасягаць іх. Проста трэба прыкладваць намаганні і ўсё атрымаецца.

Леанід БОБ,  дырэктар  ДУ «Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый Лельчыцкага раёна»:

— Мне вельмі імпануе тое, што створана за апошнія два дзесяцігоддзі ў Беларусі.Новая лінейка сельгастэхнікі: камбайны, трактары. Пральныя машыны, мікрахвалевыя печы, халадзільнікі, тэлевізары. А як добра ведаюць і паважаюць за мяжой нашу малочную прадукцыю. Для многіх краін яна стала брэндам: беларускі сыр, малако… Сфера, якая выпускае дадзеныя прадукты, вельмі добра развіваецца. Уносіць сваю лепту ў развіццё АПК краіны і Лельчыцкі раён. Для нас, беларусаў, малако стала бадай што белай нафтай. Мы выбралі правільны курс і трэба імкнуцца трымацца гэтак далей. Думаю, што і ў будучым усё будзе добра.

Віталь Мішкоў, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадствам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях:

— Два гады прайшло пасля прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Магу сказаць адно: 9 жніўня 2020 года беларусы зрабілі правільны выбар. Як і ранейшых дваццаць восем гадоў, яшчэ да правядзення выбарчай кампаніі, мы ўпэўнена працягваем рухацца наперад. Але нам не заўсёды было проста. Даводзілася адстойваць свой незалежны шлях развіцця, праходзіць праз выпрабаванні ізаляцый і санкцый, у цяжкую хвіліну быць астраўком бяспекі для замежных грамадзян. І зараз палітычная і эканамічная абстаноўка ў свеце застаецца няпростай. Але мы адаптаваліся, ідзём далей з выразным разуменнем мэтаў і перспектыў. Дзякуючы адданаму кіраўніку нашай краіны, моцнай і стабільнай уладзе, якія па-сапраўднаму клапоцяцца аб сваіх грамадзянах, мы маем усё, што трэба чалавеку для шчаслівага жыцця.

Улада і народ у краіне — адзіныя. А, гэта значыць, што ўсё ў нас атрымаецца і далей.

Кацярына Жудро, выхавальнік лельчыцкіх ясляў-сада №5:

— Я асабліва ніколі не цікавілася палітыкай, але ў 2020 годзе прэзідэнцкіх выбараў чамусьці чакала як ніколі. Раней неяк пільна не сачыла за выбарчай кампаніяй і прэзідэнцкай гонкай, заўсёды ведала, што і пасля выбараў наша краіна будзе жыць, як і жыла. Але, той год, вядома, маё ўяўленне памяняў пра многае. Я яшчэ больш усвядоміла і зразумела, што захаваць Беларусь, яе свабоду змаглі мірныя жыхары, мы — выстаялі. Для маёй сям’і галоўнае, што на нашай Радзіме заўсёды сябе адчуваем у бяспецы, таму наш выбар быў усвядомленым. Усё сваё жыццё мы стаім перад выбарам і ў пэўныя перыяды важна не патрапіць на вуду «прыгожых» абяцанняў, а зрабіць здаровы выбар.

Галіна Якаўлева, інжынер-гідратэхнік КМУП «Лельчыцкае ПМС»:

— Беларусь — выдатная краіна. Я хачу і далей жыць без вайны, у згодзе. Як заўжды і ў 2020 годзе чакала 9 жніўня. Перажывала, што перамены могуць быць нядобрыя. Страшна тое, што многія людзі, якія галасавалі за Лукашэнку, асабліва ў крупных гарадах, проста баяліся быць зацкаванымі «мірнымі людзьмі». Але, добра, што ўсё сталася,  як ёсць зараз. Я за росквіт Рэспублікі Беларусь, за нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка, за якога прагаласавала 80% беларусаў. У нас ёсць сваё меркаванне, я зрабіла свой выбар, з якім мне жыць далей. Я не баялася выказаць сваю кропку гледжання. Не варта шукаць нідзе лепшага жыцця. Галоўнае, што ў нас ёсць стабільнасць, мір, праца, незалежнасць.

Канстанцін КАВАЛЁЎ, Юлія ХУК, Ганна ЮШКЕВІЧ.
Фота аўтараў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: