Дзеці гуляюць у «Дажынкі»

0
149

Цудоўнае свята днямі ладзілася ў дзіцячым садку вёскі Сярэднія Печы.

Педагогі разам з выхаванцамі вырашылі  завяршыць сельгасгод па-свойму і арганізавалі «Дажынкі». Вядома, не з такім  размахам, як ладзяць аграрыі, але атрымалася па-дзіцячы весела, займальна і пазнавальна.

Святкаванне завяршэння жніва гэта нашы, палескія, родныя і блізкія нам традыцыі. Іх вякамі выконвалі нашы родзічы. Адзін з галоўных сэнсаў — праславіць дзве вялікія каштоўнасці: селяніна-працаўніка і нацыянальную культуру. У дзіцячым садку ў Сярэдніх Пячах гэта свята ладзіцца не першы раз яно, мае свой непаўторны і асаблівы фармат, таму атрымала папулярнасць.

Як прайшло свята «СЖ» паведаміла выхавальніца Наталля Калесная:

— Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра гародніну і садавіну, гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі песні і вадзілі карагоды. Выхавальніцы пазнаёмілі рабят са старадаўнім народным абрадам «Завіванне снапа», распавялі, што ў народзе першы сноп называўся «барада», яго ўпрыгожвалі яркімі стужкамі і захоўвалі ў чырвоным куце хаты да новага ўраджаю.

Дзеці добра прымножылі веды аб традыцыях і абрадах свайго народа. Даведаліся шмат цікавага. Ну і, канешне, на «Дажынках» не абыйшлося без традыцыйных і жаданых гасцей — самай разнастайнай сапраўднай гародніны, з якой рабяты гулялі, круцілі ў руках і, зразумела, змаглі сфатаграфавацца. А завершылася свята чаяваннем за адным сяброўскім сталом.

Канстанцін Кавалёў.

Фота прадастаўлена Сярэднепячанскім дзіцячым садам-базавай школай

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: