З надыходам маразоў для лельчыцкіх дзетак з’явілася больш магчымасцяў розных забаў. Зімовых відаў гульняў нямерана. Сярод іх ― лыжы, санкі і, канечне, ― канькі. Для апошніх, дарэчы, патрэбны, каб былі асаблівыя ўмовы. Не толькі адзін мароз. Па-першае, наяўнасць лядовага катку. Па-другое, самі канькі. Усё гэта маецца зараз у Лельчыцкай сярэдняй школе №1. Нядаўна на тэрыторыі школы быў заліты каток. Сярод першых, хто яго апробаваў ― вучні дадзенай установы адукацыі. Дзеля папулярызацыі здаровага ладу жыцця была праведзена Гадзіна здароўя «Зіма. Здароўе. Спорт».
Тэкст і фота Канстанціна КАВАЛЁВА