Ноч калядная, Зорка ясная. Нарадзіўся Ён — Божы Сын, Каб жыццём сваім і ахвяраю сведчыць — Збаўца Ён нам адзін.

Даната Верабей.

Пахвалёны Езус Хрыстус! «Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло…Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам…»

Шаноўныя парафіяне, хутка ўжо мы пачуем гэтыя поўныя святла і надзеі словы прарока Ісаі, якія абудзяць у нашых сэрцах радаснае хваляванне ад вялікага цуду Божага Нараджэння. Свята, ахутанае таямніцаю і прасякнутае незвычайнаю блізкасцю Бога, які аб’явіўся нам як малое безабароннае Дзіцятка, увойдзе ў нашы дамы. Як жа гэта сімвалічна, што пражыты год завяршаецца Божым Нараджэннем! Завяршэнне і Нараджэнне — бясконцасць, непарыўнасць жыцця ў Богу і з Богам…

Што сваім нараджэннем гаворыць нам Езус?

Бог стаў чалавекам для таго, каб сваёй крыжовай смерцю, якая з’яўляецца найвышэйшым праяўленнем Яго любові да чалавецтва, збавіць нас. Езус клапоціцца пра нас, каб мы не заблукалі, а калі так станецца, то выводзіць нас з духоўнай пустыні ў краіну жыцця ў Божай ласцы. Сваёй ласкай Ён павінен пасяліцца ў нашых душах, каб перамяняць іх і ўдасканальваць. Пусціце Пана Езуса нарадзіцца ў сваім сэрцы і распавядзіце ўсім пра жывога Хрыста на прыкладзе асабістай жывой веры!

Усім парафіянам, а таксама вернікам іншых хрысціянскіх супольнасцяў, якія адзначаюць свята Божага Нараджэння разам з намі ці пазней паводле Юліянскага календара, жадаю супакою, абвешчанага Анёламі, і шчодрых Нябесных ласкаў ад Божага Дзіцяці! Шчаслівых і благаслаўленых святаў!

Пробашч Рымска-Каталіцкай Парафіі Маці Божай Фацімскай і Найсвяцешага Сэрца Пана Езуса ў Лельчыцах, ксёндз Вінцэнты Віталіс МЫШОНА.
Фото Канcтанціна КАВАЛЁВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: