Днямі ў СШ№2 праходзіў незвычайны ўрок прафесійнай арыентацыі. Да вучняў 9 класа (кл.кіраўнік Л. П. Ліпская) завітаў фотакарэспандэнт раённай газеты “Светлае жыццё” Канстанцін Кавалёў. Госць школы расказаў аб сваёй разнастайнай біяграфіі, цікавай працы журналіста, пазнаёміў з яе асаблівасцямі і тонкасцямі, і запрасіў хлопцаў і дзяўчат станавіцца юнымі карэспандэнтамі. Усе падставы дзеля гэтага ёсць. Пры рэдакцыі раённай газеты “Светлае жыццё” існуе клуб юных журналістаў, уступіць у які можа кожны.