Фото из интернета, носит иллюстративный характер

Больш за 3 мільёны чалавек у свеце паміраюць штодзённа ад алкагольнага атручвання.

Пры алкагольнай залежнасці парушаюцца ўсе жыццёва важныя працэсы ў арганізме — праца пячонкі, почак, падстраўніковых залоз, страваварэння, сэрца і мозгу.

Алкаголь шкодны для сасудаў, уплывае на нервовую сістэму, палавую функцыю і адмоўна ўздзейнічае на нашчадкі.

Ёсць міф, што алкаголь (этанол) зніжае артэрыяны ціск. Так, этанол расшырае прасвет крываносных сасудаў, але разам з тым павышае пачуццёвасць і частату сардэчных скарачэнняў. Сэрца актыўна працуе, хутчэй выштурхоўвае кроў, і ў выніку ў чалавека павышаецца артэрыяльны ціск.

Алкаголь выклікае сур’ёзную небяспеку для чалавека. Гэта хвароба знішчае яго жыццё, разбурае сямейныя адносіны, псуе здороўе. Прыкладна 20% выпітага алкаголю ўплываюць на ўсе органы чалавека.

Атручванне алкаголем — трэццяя з найбольш частых прычын смерці людзей, якія сустракаюцца на планеце. Але калі нават справа не даходзіць да лятальнага зыходу, якасць і працягласць жыцця чалавека ўсё роўна парушаецца.

Алкаголь губіць не толькі фізічнае, але і псіхічнае здароўе чалавека, поўнасцю мяняе яго аблічча і ірве сувязь з роднымі і блізкімі.

Піва многія лічаць не алкагольным напоем. Аднак празмернае ўжыванне гэтага пеністага напою можа прывесці да смутных вынікаў — цыроз пячонкі, горшы стан страўніка, пячонкі і почак, адміранне клетак мозгу, гарманальны дысбаланс і гэтак далей.

Акрамя таго, звычайна піва можна выпіць намнога больш, чым моцных напояў, адсюль цяжкае пахмелле і млоснасць (тошнота).

Алкаголь негатыўна ўплывае і на знешнасць чалавека, бо этылавы спірт выклікае моцную інтаксікацыю арганізма, ён пачынае выводзіць таксіны, працуючы на знос. Сітуацыю ўскладняе абязводжванне, а таму пакутуюць мозг і сэрца.

У жанчын, якія пьюць, павялічваецца небяспека ў развіцці раку грудзей і астэапарозу.

Алкаголь — моцнае псіхалагічнае рэчыва, якое ўплывае на псіхіку і паводзіны чалавека. У малых дозах выклікае ўзбуджэнне, павышаны настрой, праяўленне радасці, жаданне весяліцца, а ў вялікіх — прыводзіць да моцнага прыгнечання мозгу.

Першыя прыкметы пачынаючага алкагалізму: жаданне выпіць; звычка здымаць напружанне пры ўзнікненні любых праблем з дапамогай спіртных напояў;  змена паводзін чалавека пры ўжыванні алкагольных напояў: агрэсіўнасць, становіцца скандальным, злым, не ідзе на ўступкі; узнікненне праблем на працы і дома з-за ўжывання алкаголю; прыманне спіртных напояў незалежна ад часу сутак  і месца: раніцай, на працы, за рулём аўтамабіля і гэтак далей.

Як не стаць алкоголікам?

Скараціць колькасць прычын, нагодаў (поводов) для выпіўкі.

Не выпускаць гэта з-пад кантролю, калі вам дарагія вашы сем’я, праца, здароўе.

Кантраляваць колькасць выпітага алкаголю.

Не саромецца адмовіцца, калі вам прапануюць выпіць не ў тым месцы і не ў той час.

Навучыцеся расслабляцца іншымі спосабамі: займіцеся творчасцю, спортам, турызмам, цікавымі падарожжамі і другімі прыемнымі справамі.

Ведайце, што алкаголікі надта небяспечныя на дарогах (за рулём), яны ахвяруюць і нават губяць не толькі сваё жыццё, але і іншых, гінуць на рэках і вадаёмах, бо ім жа, як кажуць у народзе, «мора па калена».

Хочацца заклікаць такіх: « Не губіце сваё жыццё і не перадавайце эстафету сваім дзецям! Бо гэта згуба».

А перасцярогай хай будуць вось гэтыя радкі невядомага аўтара:

Снять напряжение порой нам

 помогает алкоголь,

Но чаще всё-таки, друг мой,

Он причиняет зло и боль!

О пьянстве сколь не говори,

Давно известно на Руси.

Проблема в нас самих, друзья,

Без меры пить — совсем нельзя.

Всё это только лишь слова,

На деле пьём мы как всегда.

А результат известен всем:

Хватает с пьянством нам проблем!

Слаб тот, кто пьёт и пьёт опять,

Не понимая ничего,

За водку он готов отдать

Бесценное своё нутро.

Для пьянства есть любые поводы:

поминки, праздник, встреча, проводы.

І калі каго-небудзь апанавала гэта хвароба і ёсць жаданне пазбавіцца ад яе, варта паслухаць «бывалых», або звязацца з так званай групай ананімных алкаголікаў, якія падзеляцца вопытам, пародамі, як пазбавіцца ад гэтай хваробы. Ну і, канечне, лячэнне, што прапануюць нашы ўрачы.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: