тонет
Фото носит иллюстративный характер

Суб’екты прафілактыкі Лельчыцкага раёна вялікую ўвагу надаюць бяспецы на вадаёмах. Трэба адзначыць, што да гэтай работы падключыліся і нашыя чытачы, якія ўносяць свой асабісты, своеасаблівы ўклад, каб пазбегнуць непрыемнасцей, якія могуць здарыцца на вадзе.

Наша адданая падпісчыца і чытачка Святлана Мядзведзева даслала ў рэдакцыю ліст з вершам, які называецца «Асцярожна на вадзе»:

Квяцісты май надышоў

                          непрыкметна.

Як заўсёды каля нашае ракі

Адуванчыкі — рыжыя кветкі

Ды блакітныя васількі.

Штогод паўтараецца

                                      высноваю

Ды гучыць не завучана

Кожнай новай вясною

Знаёмае ўсім кукаванне

                               зязюльчына.

Маладым яна старанна

                                    лічыць дні,

Непаседам — прыгоды,

А людзям старэйшым —

Пражытыя гады.

Кліча рэчка нас употайкі,

Бо неба з сонцам — у вадзе.

Туды накіраваны

                                нашы позіркі,

Заваражыў лагодны дзень.

Тут столькі

                   нечаканай радасці,

Расінка — сіні аганёк,

Кавалачкам вясновай радугі

На сонцы бліснуў акунёк.

А дзьмухне вецер —

                                   берагі ракі

Паціху дружна закіпяць.

Ляснік з суседняй імшары

Сюды каня прывёў купаць.

Тут і мы ўжо не ўтрымаліся,

Імгненна плюхнулі ў ваду,

Поўныя бадзёрасці і радасці,

Зусім не думаючы пра бяду.

У рацэ рассыпаліся хто куды,

Ды гучны крык сабраў

                                     нас разам:

— Дапамажыце, я тану,

                                     — крычаў,

Як непрытомны, сябар.

І мы ўсе разам паплылі туды,

Дзе чуўся голас у вадзе,

Хацелі ўратаваць

                         наперакор бядзе,

Ды не паспелі — раптоўна

                                      знікла ўсё,

Як бы нічога й не было.

Ды раптам бачым:

Над вадой ляснік з’явіўся,

На руках сябар наш жывы,

А твар лесніка

                  радасна свяціўся,

Адкрыта, шчыра, ад душы.

Лесніку мы надта ўдзячны —

Герой дый годзе чалавек.

Яго ўчынак вельмі значны,

Застанецца ў памяці навек.

А наш герой каня пагладзіў,

Як бы хвалячы яго.

За што?

Пэўна, за цярпенне і цяпло.

Ляснік і конь зніклі раптоўна,

Сціпла так, як  і прыйшлі,

А ўрок пакінулі цудоўны

І след прыстойны на зямлі.

Наш сябар шчыра расказаў,

Што ў гэтым месцы

                              ўжо ныраў,

Было весела, забаўна.

Калі ж з’явілася тут яма?

Трэба купацца ў знаёмым

                                           месцы,

Дзе меней зарасляў і ціны,

Дзе бераг чысты і бяспечны,

Такі даступны й сэрцу мілы.

Будзь асцярожным на вадзе,

Не жартуй з воднымі

                                 прасторамі,

А каб не апынуцца ў бядзе,

Парады захавай высновамі.

Ёсць на вякі свяцей святое,

Яно даецца адзін раз —

Жыццё сумленнае зямное

Нясі пад небам напаказ.

Напрыканцы паштоўкі аўтар напісала: «Гэту гісторыю паведаміў мне былы вучань (былых, кажуць, не бывае), а я ўвасобіла яе ў верш-папярэджанне».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: