Сапраўдны сын Беларусі

0
465

Усё далей у мінулае адыходзяць гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Але кожнае новае сведчанне, адроджаны факт, вырванае з нябыту імя — папаўняюць карціну бессмяротнага народнага подзвігу.

Не гасне наша памяць аб тых легендарных часах і іх творцах. Багата Лельчыцкая зямля на таленты. Колькі выдатных людзей узгадавала яна, якія праславілі Лельчыцкі край, паказалі прыгажосць зямлі Лельчыцкай, распавялі пра людзей, простых і вясёлых, якія жывуць на гэтай зямлі. У кожнага чалавека ёсць месца, якое назаўсёды застаецца ў яго сэрцы, часцінка Радзімы, да якой ён ставіцца з асаблівым трапятаннем і любоўю. Для героя сённяшняй публікацыі — гэта наш родны Лельчыцкі раён, край з багатай гісторыяй і прыгожымі мясцінамі.

Нашаму зямляку, праславіўшаму свой край, ураджэнцу вёскі Картынічы Лельчыцкага раёна Івану Андрэевічу Коласу  5 чэрвеня 2023 года споўнілася б 100 гадоў.

У гэтага чалавека дзіўны лёс. Ён шмат разоў быў на валасок ад смерці. За баявыя подзвігі Іван Андрэевіч узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Крыжам Адважных… Яшчэ ў студзені 1945 года ён прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але толькі праз паўстагоддзя яму ўручылі «Залатую Зорку», толькі ўжо Героя Расійскай Федэрацыі.

Аўтар дакументальных кніг «Варшава ў агні» (1956), калі ён вёў падпольную працу на акупаванай тэрыторыі Беларусі і Польшчы, а таксама быў рэзідэнтам групы савецкіх разведчыкаў. З 1949 года — у галоўным разведкіраванні Міністэрства абароны СССР, «Рэйкавая вайна на Палессі» (1962), «Па заданні райцэнтра» (1989), «Вяртанне з пекла» (1996) і інш.

Нарадзіўся Іван Андрэевіч у простай сялянскай сям’і.  Скончыў сярэднюю школу, паступіў у Мазырскі педагагічны тэхнікум, які паспяхова скончыў у 1939 го-дзе. І адразу пачаў сваю працоўную дзейнасць у якасці настаўніка ў в. Пескі Бельск-Падляскага раёна, што ў Заходняй Беларусі. Тут і застала яго Вялікая Айчынная вайна. Іван Андрэевіч — адзін з арганізатараў партызанскага руху на Палессі падчас вайны.

Пасля Вялікай Айчыннай Іван Колас настаўнічаў на Палессі. Потым пераехаў у Маскву. хоць ён там і пражыў больш чым 50 гадоў, і лічыўся масквічом, але не забываў родныя мясціны, часта наведваў сваю малую радзіму.

У 1998 годзе ў адзін з прыездаў пабываў у Лельчыцкай раённай бібліятэцы.

«…Я был во многих странах. Но нигде так легко не дышится, так легко не пишется, как на берегах нашей тихой, милой сердцу Уборти…».

У Івана Андрэевіча шмат твораў, у якіх адлюстроўваюцца самыя цёплыя пачуцці, прысвечаныя краю яго дзяцінства і юнацтва:

«Я много странствую по свету,

Но обязательно к тебе вернусь,

Потому что земли лучше нету,

Чем ты, родная Беларусь».

Няхай жа і далей славіцца наша Лельчыцкая зямля таленавітымі людзьмі.

Падрыхтавала

Раіса ХАЛЯВА,

бібліёграф аддзела  абслугоўвання і інфармацыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: