Паважаныя чытачы, хачу расказаць Вам цудоўную гісторыю кахання, — кахання аднойчы і назаўсёды. Мае героі на першы погляд — звычайныя людзі, якія жывуць побач з намі. І ў той жа час яны другія, асаблівыя. У чым жа іх незвычайнасць? — спытаеце Вы. А вось паслухайце.

Дзяцінства Веры Балановіч і Мікалая Шкробата прайшло побач, можна сказаць на адной вуліцы ў вёсцы Манчыцы. Тут яны прайшлі пачатковую школу. Ужо тады Мікола ўдзяляў, зразумела, па-дзіцячаму, увагу прыгожай светлавалосай дзяўчынцы з блакітнымі вачыма, цягаючы яе за пшанічную касу. Прапаноўваў і партфель паднесці, але такая ідэя заканчвалася тым, што Вера магла “улупіць” гэтым партфелем яму па спіне. Што возьмеш з малых шкаляроў?

Неяк непрыкметна пачатковая школа засталася ў мінулым. Ужо больш-менш дарослыя, ідуць яны за ведамі ў вёску Чырвонабярэжжа. Тут і з’явілася ў нашага Рамэа магчымасць ісці з Верай побач у школу і дамоў. Ужо і партфель дазваляла несці і ад кветак, сабраных у  прыдарожжы не адмаўлялася. Менавіта ў гэты падрастковы ўзрост, так непрыкметна, і ўспыхнулі паміж  імі пачуцці. Такія дзіцячыя, наіўныя, пужлівыя, як спеў птушкі ранняй вясной, якая заспявала і збянтэжылася, змоўкла: а ці не рана?

А нашы героі працягваць свой жыццёвы шлях. Дарога іх прывяла ў Замошскую сярэднюю школу, аж на два гады каб атрымаць атэстат сталасці. Што тут казаць, 16-17 гадоў, юнацтва, каханне, вясна круглы год, планета круціцца толькі для закаханых. Дарослыя асаблівыя погляды, праважанне да хаты. Ім здавалася, што дарога з Замошша да іх вёскі,- адно імгненне. Так здаецца, у адно імгненне закончыліся і школьныя гады. Бывай, родная школа, бывай дзяцінства і юнацтва, мы ўступаем ў дарослае жыццё. І вось прымаюцца першыя дарослыя рашэнніі: Вера едзе вучыцца ў Гомель за швачку, а Мікалай становіцца  вадзіцелем аўтобуса.

Яны ўжо дарослыя, працуюць. Мікалай ідзе ў Армію, а Вера чакае, піша і атрымлівае пісьмы ад любага. Потым было вяселле і шчаслівае сямейнае жыццё. У сям’і Шкробатаў нарадзілася два сыны, у іх цяпер свае сем’і. І зараз нашы героі глядзяць унукаў. Жывуць шчаслівая пара  ў Лельчыцах. Вера працавала швачкай у КБА, а зараз яна на пенсіі. Мікалай ніколі не змяняў сваёй прафесіі і ўсё яшчэ працуе вадзіцелем аўтобуса ў Лельчыцкім аўтапарку. 

Здаецца, звычайне жыцце звычайных людзей. Але ж , пагадзіцеся, гэта не так. Яны пранеслі сваё каханне праз усё жыццё. Зразумела, былі і непаразуменні, і, можа, абіды (на тое яно і сямейнае жыццё). Вера ж кажа, што абіды за сабой цягнуць нельга, бо яны прытупляюць  і губяць тыя пачуцці, якія, як тая кропелька расы ўранку,  зазвінелі яшчэ ў дзяцінстве разам са школьным званком. Іх жыццё праходзіць на ўзаемаразуменні, павазе адзін да аднаго, згодзе, любові да дзяцей і ўнукаў, якім яны могуць расказаць, як неспадзявана прабегла паміж імі іскра кахання і запаліла яго на ўсё іх сумеснае жыццё. Яно зрабіла іх шчаслівымі і па сённяшні дзень.

Вось у гэтым і ізюмінка майго апавядання: аднакласнікі стварылі моцную, шчаслівую сям’ю. Хачу пажадаць Веры і Мікалаю  піць гэтую чашу кахання яшчэ доўга разам і адзначыць залатое вяселле.

Аднакласніца Алена ГАЛОТА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: