Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Адначасова вялася баявая падрыхтоўка. У першым батальёне пачала фарміравацца рота падрыўнікоў. З аэрадрома паступалі боепрыпасы і неабходныя для партызан рэчы.

У гэты ж час тут, пад Глушкавічамі, начальнік штаба злучэння Р.Я.Базыма і яго намеснік В.А.Вайцэховіч склалі так званую, «глушкавіцкую прасціну» з агульнымі дадзенымі і картай-маршрутам праходжання злучэння ў час Карпацкага рэйду. У «прасціне» значылася, што каўпакаўцы знішчылі тады 3 360 гітлераўцаў (96 здаліся ў палон), 333 аўтамашыны, 4 танкі і 1 бронемашыну, 5 гармат, 14 чыгуначных і 38 шашэйных мастоў, пусцілі пад адхон 19 эшалонаў…Партызанамі было захоплена 35 варожых кулямётаў, 4 гарматы, 10 мінамётаў…

Адзначалася, што ў час рэйду насельніцтву было раздадзена 520 тон хлеба, 30 тон солі, 10 — цукру і каля 1 тысячы галоў жывёлы. На вылучыўшыхся партызан былі складзены наградныя лісты.

«Глушкавіцкую прасціну» П.П.Вяршыгара з партызанскага аэрадрома ў Дубніцкім даставіў разам з рапартам С.А.Каўпака пра Карпацкі рэйд Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму І.В.Сталіну ў штаб Першага Украінскага фронта перад вызваленнем Кіева. Першага лістапада прыпыніў сваю працу партызанскі аэрадром у Дубніцкім, і для каўпакаўцаў самалёты пачалі дастаўляць грузы непасрэдна да Глушкавічаў.

За Карпацкі рэйд былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі 519 партызан злучэння. Камісар злучэння генерал-маёр Сямён Васільевіч Руднеў атрымае пасмяротна званне Героя Савецкага Саюза, а камандзір злучэння генерал-маёр Сідар Арцёмавіч Каўпак — другую зорку Героя Савецкага саюза.

Калі ў 1942 годзе 5 снежня каўпакаўцы разам з мясцовымі жыхарамі святкавалі Дзень Канстытуцыі СССР, то 7 лістапада 1943 года разам адзначалі Дзень Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ва ўсіх быў прыпадняты настрой — 6 лістапада быў вызвалены Кіеў.

На хутары Канатоп быў праведзены святочны мітынг з канцэртнай праграмай, на якім прысутнічалі і мясцовыя жыхары. Са злучэння генерал-маёра В. А. Бегмы, якое базіравалася побач у глушкавіцкім лесе, паступілі святочныя лістоўкі аб вызваленні кіева.

9 лістапада на новую аперацыю рушылі баявыя падраздзяленні, а 13-га ўслед за імі — і сам Каўпак са сваім штабам і рэзервам. На наступны дзень рушыла 9-я рота, якая ноччу атрымала боепрыпасы, скінутыя з самалёта. Да каўпакаўцаў далучыўся і Алеўскі партызанскі атрад.

Уладзімір ЗУБРЭЙ, аг. Глушкавічы.

(Працяг будзе).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: