Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924-2003 гг).

Творы Васіля Быкава былі ўключаны ў школьныя праграмы па беларускай літаратуры, пачынаючы з 8 класа і да 11 класа. На працягу 33 гадоў, з 1978 па 2011, я асабіста выкладала беларускую літаратуру ў школе №2 г. п. Лельчыцы.

Вучні з задавальненнем чыталі творы пісьменніка, захапляліся подзвігамі салдат і афіцэраў, імкнуліся да дробязяў разабрацца ў сутнасці і простых людзей, іх паводзін.

Асабліва ім падабаліся аповесці «Альпійская балада», «Знак бяды», «Сотнікаў», «Мёртвым не баліць» і іншыя. У аповесці «Мёртвым не баліць» уключаны эпізод памылковай смерці В. Быкава пры раненні. Вучняў цікавілі не толькі праграмныя творы, а і наогул творы ваеннай тэматыкі В. Быкава.

Пры вывучэнні сусветна вядомай аповесці «Альпійская балада» раўнадушных сярод вучняў не было. Галоўныя героі твора — Джулія Навэлі — італьянская дзяўчына і Іван Цярэшка — беларус, якія ўцяклі з нямецкага канцлагера. Блукаючы трое сутак у гарах, у неверагодных жыццёвых умовах яны пакахалі адзін аднаго. Іван выратоўвае Джулію, а сам гіне. Пасля некалькіх гадоў пошукаў, ужо не ў вайну, у Джуліі з’явілася магчымасць паслаць пісьмо на Радзіму Івана.

Ларыса Шапіцька — сусветна вядомы першы кінарэжысёр-жанчына па аповесці «Сотнікаў» зняла кінафільм пад назвай «Узыходжанне».

Радкі пісьма — эпілог на памяць прачытала адна з маіх лепшых вучаніц Вольга Каленка, якая надта валодала асноўнымі прыёмамі выразнасці чытання. Вось гэтыя радкі:

«— Здравствуйте, родные Ивана, здравствуйте, люди, знавшие его, здравствуй, деревня Терешки у Двух Голубых Озёр в Белоруссии. Это пишет Джулия Новелли из Рима и просит вас не удивляться, что незнакомая вам синьора знает вашего земляка, знает Терешки у Двух Голубых Озёр в Белоруссии и имеет возможность сегодня, после нескольких лет поисков послать вам это письмо. Конечно, вы не забыли то страшное время в мире — чёрную ночь человечества, когда с отчаянием в сердцах тысячами умирали люди. Одни, уходя из жизни, принимали смерть, как благословенное освобождение от мук, уготовленных им фашизмом, — это давало им силы достойно встретить финал и не погрешить перед своей совестью. Другие же в героическом единоборстве сами ставили смерть на колени, являя человечеству высокий образец мужества, и погибали, удивляя даже врагов, которые, побеждая, не чувствовали удовлетворения — столь относительной была их победа. Таким мужественным человеком был и ваш соотечественник Иван Терешка».

Думаю, што гэты эпілог падыходзіць амаль да ўсіх ваенных аповесцяў В. Быкава.

Памятаю, што ў многіх вучняў, ды і ў мяне, ён выклікаў слёзы.

Біяграфію В. Быкава падрыхтавалі Ігар Гарэлік і Анатоль Жук, 10 клас:

«Васіль Быкаў нарадзіўся ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў старэйшым у беднай сялянскай сям’і. Восем класаў скончыў у вёсцы Кублічы, што недалёка ад вёскі Бычкі. Хлопчык з дзяцінства цягнуўся да ведаў, да творчасці. У 1939 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча на аддзяленне скульптуры. Правучыўся 2 гады. У 1940 г. былі адменены стыпендыі, таму стаў вучыцца самастойна, пайшоў у школу ФЗО, а летам 1941 г. экстэрнам здаў экзамены за 10 класаў.

У 1942 адправіўся на фронт (у 17 гадоў). Спачатку ўдзельнічаў у абарончых работах, потым адступленні, вучыўся некаторы час у чыгуначнай школе Аткарска (Саратаўская  вобласць), бачым, што на фронт не адразу трапіў, бо спачатку было Саратаўскае пяхотнае вучылішча. У званні малодшага лейтэнанта прайшоў па Украіне, удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знамянку. Двойчы ў час вайны быў паранены. Пасля першага ранення лічыўся загінуўшым, дамоў адправілі пахаванку. Пасля другога — у званні старэйшага лейтэнанта крочыў ужо па Еўропе — Балгарыя, Венгрыя, Югаславія, Аўстрыя.

Дарэчы, па сведчанні самога Быкава, з васьмідзесяці чалавек, якія разам з ім скончылі пяхотнае вучылішча, у жывых засталося чацвёра. Па дакументах і сам В. Быкаў «забіты і пахаваны» ў брацкай магіле ля вёскі Севарынаўка на Кіраваградчыне.

У званні маёра мабілізаваўся ў 1947 годзе, пасяліўся ў Гродна, здароўе было надта падарванае, уладкаваўся на працу ў абласную газету «Гродзенская праўда». Пачынаў пісаць не з ваеннай тэматыкі, а аб сучаснасці, выпусціў сатырычны зборнік «Ход канём». Але ў хуткім часе жаданне напісаць праўду аб вайне заклікала яго да ваеннай тэматыкі, хаця вайну ненавідзеў усёй душой і з радасцю хацеў выкрэсліць з жыцця і ўспамінаў. В. Быкаў адмаўляецца ад узнёсласці, напышлівасці, пампезнасці і лакіроўкі сапраўднасці ў адлюстраванні вайны. Ён прапануе чытачу непрыфарбаваную «акопную праўду», малюе ваенныя будні, убачаныя на свае вочы малодшым афіцэрам. За такую творчасць, а таксама ўдзел у баях аўтар узнагароджаны многімі медалямі і ордэнамі.

Героямі яго аповесцяў з’яўляюцца людзі, якія ў самых цяжкіх і бязлітасных умовах умеюць заставацца вернымі свайму абавязку, сваёй Радзіме.

Гэта і воіны невялікага чыгуначнага пераезду восенню 1941 года — аповесць «Жураўліны крык», і артылерыст Шчарбак, які ішоў да сваіх па Венгерскай раўніне ў «Франтавых старонках», і радавы Лазняк, які выстаяў у адзінаборстве з нямецкімі танкамі — аповесць «Трэцяя ракета», і просты калгасны хлопец Іван Цярэшка, цаной свайго жыцця выратаваўшы італьянскую дзяўчыну Джулію — аповесць «Альпійская балада», і лейтэнант Клімчанка, трапіўшы ў палон да немцаў, выстаяў — аповесць «Западня», «Пастка».

Усе гэтыя аповесці змешчаны ў кнізе «Франтавыя старонкі» — 1966 год. Творы прысвечаны адной тэме — гераічнай барацьбе савецкага народа супраць фашызму ў гады вайны».

Многія мае вучні чыталі і перачытвалі не толькі праграмныя творы аўтара, але і іншыя.

Таццяна Дваракоўская, вучаніца 11 класа, успамінаючы, расказвала, што ў свой час аповесць «Жураўліны крык» перачытала чатыры разы, захапляючыся подзвігам Фішара-вучонага, як яго характарызаваў старшыня Карпенка, Свістам (у мінулым блатны і турэмшчык), а асабліва Глечыкасам, самым маладзейшым, якога байцы называлі Салагам.

Сказанае Таццяна падмацошвае важнымі цытатамі: «Фішар першым прымае бой і гіне, а ў яго мала хто верыў. Свіст схапіў у дзве рукі па цяжкай супраць танкавай гранаце, вылез з акопа, пераваліўся праз бруствер, затым прыгнуўшыся, у тры скачкі дасягнуў чыгунку і скаціўся ў вырытую снарадам варонку. Яны сышліся якраз на мосціку — зусім абяссілены, ранены баец і гэта грамыхаючае, з жоўта-белым крыжам на борце страшыдла.

Свіст, слаба размахнуўшыся, адну за другой швырнуў пад гусеніцы абедзве гранаты, але сам ні укрыцца, ні адскачыць ужо не паспеў. Апошнім, якому суджана было прыняць няроўны бой з немцамі, быў Глечык, самы малады і нявопытны: цяпер ён ужо стаў іншым, штосьці новае, мужнае і цвёрдае ўваходзіла ўладна ў яго душу.

У кароценькія некалькі хвілін зацішша Глечык успомніў маці, моманты свайго дзяцінства. Раптам у небе ўбачыў шнурочак жураўлёў. За знікшай зграяй жураўлёў з апошніх сіл,перабіраючы крылламі, быццам прыкульгваючы, ляцеў жураўлік, які пэўна, быў падбіты. Штосьці падобнае ў сабе адчуваў і Глечык. Жураўлік клікаў, кідаў ў паветраную прастору дарэмныя гукі трывогі. Але дагнаць зграю ён ужо не змог.

Ахоплены ўладнай сілай успамінаў, ён не адразу заўважыў, як адкульсці ўзнік цяжкі танкавы гул. Вакол загрукатала, задрыжала зямля. Саскочыўшы з бруствера, Глечык схапіў адзіную гранату, прыціснуўся спіной да дрыжачай сцяны траншэі і стаў чакаць. Ён разумеў, што гэта канец, з апошніх сіл стрымліваў у сабе гатовы прарвацца наружу адчай, у якім бяспрэчна прачай да жыцця біўся далёкі прызыўны жураўліны крык.

— Вельмі хацелася жыць. Нават у сцюжу, голад, страху, хоць у такім кашмарным аду, як вайна, — усё роўна толькі б жыць».

Не забываецца і тое, як аповесць Васіля Быкава «Альпійская балада» дапамагла стаць студэнткай БДПІ імя Максіма Танка гэтай жа маёй вычаніцы Вользе Каленка. Да 1990 году за адпаведныя дасягненні ў працы мне, ды і многім настаўнікам у розных кутках нашай Беларусі, было прысвоена званне Настаўнік-метадыст. У гэтым жа 1990 годзе нас запрасілі на экзамен па беларускай літаратуры у Мінск у інстытут, дзе была створана камісія. Кожны з такім званнем настаўнік мог прыехаць з адным лепшым вучнем па беларускай літаратуры і з яго атэстатам без троек. Я, канечне, вырашыла ўзяць Вольгу Каленка, на што пры абмяркаванні пагадзіліся і вучні класа. Ехалі з надзеяй на лепшае, дарогай нешта ўдакладнялі, замацоўвалі.

У інстытуце нас сустрэлі надта радушна, экзамен праходзіў у прасторным пакоі, дзе размясцілі і вучняў, і нас, настаўнікаў. Вучняў пасадзілі за пярэднія сталы, а нас водаль — за апошнія (пэўна, баяліся члены камісіі, што настаўнікі могуць, слухаючы сваіх вучняў, не вытрымаць і пачаць нешта падказваць).

Не перадаць майго хвалявання, як выйшла Вольга. Па пытаннях білета адказвала, як мне здавалася, упэўнена, бо я ўлоўлівала толькі ўрыўкі адказаў.

Потым замаўчала, а праз хвіліну стала аб нечым прасіць. Як потым высветлілася прасіла членаў камісіі каб дазволілі перачытаць прозу, а не верш, як ім прапанавалі. І стала чытаць эпілог з «Альпійскай балады». Як скончыла, некаторы час стаяла цішыня, а потым пачуліся апладысменты членаў камісіі. Я з палёгкай уздыхнула.

Праз гадзіну члены камісіі аб’явілі вынікі. Мы атрымалі выдатна. Назад ехалі пераможцамі. Радасці не было канца, бо Вольга яшчэ і студэнткай стала. Лельчыцы нас сустрэлі з віншаваннямі і кветкамі.

А Журовіч Ніна (10 клас) паведаміла аб партызанскай вайне, да якой В. Быкаў не раз звяртаўся. Аповесць «Пайсці і невярнуцца» (1978 г.) аб цяжкім партызанскім жыцці, з яго пастаяннай небяспекай, з яго адказнасцю не толькі за свой уласны выбар жыццёвы, еле і за лёс іншых людзей, што яшчэ вагаюцца, могуць зрабіць неправільны крок.

Гераіня аповесці — простая вясковая дзяўчына Зося Нарэйка. Менавіта ёй выпалі цяжкія выпрабаванні, маральныя і фізічныя пакуты ў час выканання адказнага задання, бо Антон, блізкі ёй чалавек, здраджвае партызанам і Зосі, вырашыўшы выжыць любой цаной. Такія людзі, як Зося, з іх маральнай стойкасцю, душэўнай чуйнасцю бралі на сябе дадатковы цяжар пакут, фізічных намаганняў яшчэ і за тых, хто збаяўся, скарыўся перад цяжкімі абставінамі і стаў на калені перад ворагам.

За аповесць «Дажыць да світання» і «Абелістк» В. Быкаў у 1974 годзе стаў Лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. 1959 год — член Союза пісьменнікаў Беларускай ССР, а потым СССР, Усесаюзную вядомасць прынесла аўтару аповесць «Трэцяя ракета» (1961), а потым і іншыя творы: «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца», «Мёртвым не баліць». Стаў Лаўрэатам Ленінскай прэміі ў 1986 годзе за аповесць «Знак бяды», у гэтым жа годзе была экранізавана, дарэчы, многія аповесці экранізавана болей 20 кінастужак.

Народны пісьменнік Беларусі (1980) Герой Сацыялістычнай Працы (1984). У 1978 В. Быкаў пераехаў у Мінск, у гэтым жа годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Апошняя прыжыццёвая кніга «Доўгая дарога дамоў» (2002). Дарога вядзе да справядлівасці, праўды, В. Быкаў расказвае аб найбольш яркіх эпізодах свайго жыцця, аб тым, у што верыў. Васіль Быкаў пахаваны у Мінску на Усходніх могілках. Ушанаванне: Помнік на магіле пісьменніка, месцы памяці: сядзіба-музей у вёсцы Бычкі, музей-дача ў Ждановічах, мемарыяльная дошка на будынку Віцебскай дзіцячай мастацкай школы і канечне ж, вуліцы ў Гродна, Смалявічах, Фаніпалі, Беластоку, названыя ў гонар Васіля Быкава.

Быкаў — аўтар болей 230 твораў, куды уваходзяць і літаратурная крытыка, і публіцыстыка, і інтэрв’ю. Яго творы перакладзены болей чым на 50 замежных моў. Сам зведаў жахі бед і пазбаўленняў, адчуў людское гора, гераічны чалавек у беларускай ды і сусветнай гісторыі, быў ці не самым чытаным беларускім пісьменнікам.

На творах Васіля Быкава вырасла не адно пакаленне. Аповесці, выйшаўшыя з-пад яго пяра, паставілі Васіля Быкава ў адзін рад з вядомымі майстрамі ваеннай прозы ХХ стагоддзя.

Хачу адзначыць, што ўсе свае творы аўтар пісаў па-беларуску, а потым, у асноўным сам, перакладаў на рускую.

В. Быкаў сам быў салдатам Вялікай Айчыннай вайны, і таму яго кнігі — паведамленне відавочцы і сведкі падзей гэтай «зверскі страшнай вайны».

Пакінуў пасля сябе бясцэнную літаратурную спадчыну. З палёў баёў ён прывёз гераічныя творы аб подзвігах савецкіх воінаў, некаторыя не былі прыдуманымі, ён іх бачыў у акопах.

Галоўная тэматыка вайны — эпоха каласальных намаганняў народа — строга рэалістычных, хаця і кранутых лірызмам.

Лёгка ці цяжка пры вывучэнні давалася вучням творчасць Васіля Быкава?

Я імкнулася ў асноўным выкарыстоўваць урокі–лекцыі, урокі-семінары, урокі-конкурсы, да якіх рыхтавалася не толькі сама, але і вучні (разбівала іх па 2-3 чалавекі альбо на групы з адпаведнымі заданнямі, у якія абавязкова ўваходзіў падбор важных цытат з тэксту). Звяртала ўвагу на выразнасць пры чытанні цытат, дзеля чаго вучням даводзілася перачытваць іх не адзін раз.

І ўжо потым яны самі выбіралі тых, хто будзе іх зачытваць. Важная для ўрокаў-семінараў, што вучні калектыўна абмяркоўвалі прапанаваныя ім пытанні, часам да такіх урокаў рыхтавалі даклады, рэфераты (дарэчы, гэта захоўвалася ў школьным музеі, любы мог потым пакарыстацца). Заключным этапам былі водгукі вучняў.

Водчук аб аповесці «Сотнікаў» адной з маих першых навучаніц Алены Багдановіч (11 клас): «Цікавы і значны твор. Аповесць не зусім аб вайне. А, перш за ўсё, аб людзях, іх выбары. Выбар будзе заўсёды і ў мірны час таксама. І толькі ад кожнага з нас залежыць, які шлях мы лічым правільным. Шлях дастойны ці другіх, магчыма, не такі ўжо цяжкі, але супярэчлівы, які не супадае з маральнымі прынцыпамі. Мы, і толькі мы, робім выбар, а не час, не абставіны. Нам патрэбны такія героі, як Сотнікаў. Героямі не нараджаюцца, а становяцца. Няхай такія персанажы дапамагаюць нам не памыліцца пры выбары дастойнага шляху. У аповесці глыбока раскрываецца тэма страху і здрадніцтва. Аўтар супрацьпастаўляе двух герояў — Сотнікава і Рыбака (партызан). Першы гіне як герой, а другі становіцца здраднікам».

Аркадзь Таболіч, таксама вучань, пры напісанні водгуку выкарыстоўваў фінал аповесці, а ён такі: «Сотнікаў бярэ ўсю віну на сябе, каб выратаваць астатніх палонных: Рыбака, Дзёмчыху, старасту Пятра, яўрэйскую дзяўчыну Басю, сказаў, што паліцая параніў ён. Але дарэмна. Іх усіх на пакутніцкую смерць (павешанне) вядзе рыбак, які, каб выжыць, прыняў рашэнне стаць паліцаем. І аб гэтым гучнааб’яўляе. Ён жа дапамагае Сотнікаву падняцца на плаху і выбівае з пад яго ног калодку. Пакінулі Рыбака жывым, але таксама ліквідавалі, бо ў дастойнае жыццё яму ўжо не вярнуцца. Пакончыць жыццё самагубствам не атрымалася: паругі не аказалася. У гэтым ён вынаваціць Сотнікава, вайну, лёс — толькі не сябе. А вінаваты яго выбар — выжыць любым спосабам, нават здрадай. Аўтар супрацьпастаўляе двух партызан — Сотнікава і Рыбака. Першы хворы і слабы, другі — фізічна здаровы і моцны.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: