24-08-2021 Гомельская область, Лельчицкий район, агрогородок Глушковичи. Село, память, война, история. Фото Ивана Яривановича

8-10 чэрвеня глушкаўчане святкуюць дзень святой Тройцы і дзень сяла, якое ў этым годзе азначае сваё юбілейнае 480 годдзе. Тры дня вяскоўцы святкуюць гэтае свята. Чаму ж дзень Тройцы адзначае і як дзень сяла?

Для адказу перанясемся ў 1879 год, калі было надрукавана пра гэтых жыхароў у кнізе тылу-літалогіі Б. І. Саламонава: “ Усе сялянскага саслоўя і займаюцца земляробствам. Хаця да царквы яны давалі дбайныя, але звычак здзяйсняць крыжовыя хады, служыць малебны, паніхіды і т.п. паміж імі не існуе. Забабонаў і прымхаў, асабліва непрыемных – не заўважаецца, хаця ўсе святы аднолькава ўшаноўваюцца прыхажанамі. Але асабліва важны ў іх крыжовы дзень Святой Тройцы”.

Агульнапрынята вызначаць узрост паселішчаў з першага пісьмовага ўпамінання аб іх ў летапісах, іншых дакументах мінулага часу. Дык вось першы раз Глушкавічы ўпамінаюцца ў вопісу Оўруцкага замка за 1545 год, дзе даслоўна сказана наступнае: “Сяло Глушкавічы Олізара Ваўчковіча… У сяле Глушкавічскім служба людзей, падачкі з іх паўтары капы грошай”.

Олізар Ваўчковіч паходзіў са знатнага кіеўскага баярскага роду, валодаўшага сваім гербам, а сам Олізар у свой час арэндаваў і Чарнобыльскі замак. Па дадзеных вядомага расійскага гісторыка П.Г.Клепацкага за 1912 год Глушкавічы існавалі яшчэ раней да 1545 года. Глушкаўчане ў сярэдзіне XVI  стагоддзя займаліся земляробствам (не толькі расцілі жыта, але і пшаніцу), паляваннем (мелі не толькі лукі, але і рушніцы), пчалярствам, рыбалоўствам (так як знаходзіліся на беразе ўласнага вялізнага возера Каменнага ці Князь-возера), а таксама плавалі жалеза з балотнай руды… Жыхары сяла выдатна адзеваліся, мелі выдатны абутак, а таксама і свае грошы (матэрыялы з архіўных кніг).

У 1545 годзе, калі быў складзены вопіс Оўруцкага замка, яго старастай быў князь Андрэй Капуста. У 1569 годзе ён падпісаў акі уніі з Каралеўствам Польскім, па якому землі Оўруцкага замка, у тым ліку і Глушкавічы апынуліся на карце Каралеўства Польскага. Застаўся з таго часу і прамы шлях-дарога з Глушкавіч праз Селізоўку да Оўруча.

Глушкавічы як і наваколле ў тыя часы зазналі і набегі крымскіх татар і казацкіх воін. Дзесьці ў дваццатыя гады XVII стагоддзя аўбываюцца змены і як бачна пры апісанні і пераглядзе граніц Глушкавічы ў 1631 годзе адносяцца ўжо да Тураўскай зямлі Пінскага павета Берасцейскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, Рускага… У апошніх днях жніўня 1667 года былі апісаны гаспадары гаспадарак, інвентар, павіннасці сялян і дэталёва вызначана граніца сяла Глушкавічы ўжо Тураўскага маёнтка.

У жніўні 1667 года у Глушкавічах знаходзілася трышляхецкія двары Парэноуіча, Цыцэвіча і Грынцэвіча, на землях якіх знаходзілася таксама 45 сялянскіх гаспадарак. На жаль, пасля толькі што закончыўшайся вайны на месцах 16 гаспадарак стаялі пустэчы. Шляхецкія сяляне Глушкавіч у 1667 годзе, у адрозненне ад жыхароў іншых наваколтных сёл, з’яўляліся саматужнікамі, а значыць вырабы свае пастаўлялі на продаж. Як у Тураў, так і ў іншыя гарады. К прыкладу, у 1641 годзе Алеўск атрымаў Магдэбурскае права і якому кароль Рэчы Паспалітай дазволіў праводзіць базары і кірмашы.

Сярод павіннасцей сялян вылучаліся: “ладзіць для гаспадарскага двара”, працаваць на замкавых умацаваннях (верагодна гэта астаткі замка, апісанне пра якога захоўвалася ў пачатку 20-х гадоў прошлага стагоддзя ў мясцовай школе), падводы адпраўляць там дзе патрэбна, глядзець і рамантаваць свае масты, плаціну і млын, разам з баброўнікамі весці бабровую гаспадарку.

Бурна развіваліся падзеі ў Глушкавічах на працягу XVIII стагоддзя. У пачатку гэтага стагоддзя гэтыя мясціны затронулі падзеі Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй. Пасля разгрома Пятром I-ым шведскай арміі пад Палтавай, уцякачы шведскай арміі апынуліся і ў здзешніх мясцінах. Так і па сённяшнія дні ў Глушкавічах пражываюць іх нашчадкі – Шведы і Швецы.

А пасля дзесяцігоддзямі працягваліся сялянскія хваляванні на Жытгміршчыне, ды магнацкія спрэчкі ў самой Рэчы Паспалітай. У сувязі мясцовыя шляхціцы прадавалі свае землі дзяржаве. Застаўся адзін Флёроў, маёнтак якога знаходзіўся ў баку ад шляха з Турава на Алеўск. У будучым яго сям’я парадніцца з багатым рода Булгакаў і яны выкупяць вёску Мілашавічы былой каталіцкай Убарцкай вобласці. А побач абшчынныя землі ў урочышчах Вярховіны і на правым баку Убарці ў урочышчах Калода, Рубчоўка і іншых застануцца за глушкаўчанамі.

У 1754 годзе ўпамінаецца Свята-Троіцка царква ў Глушкавічах, якія пвступова аднаўляліся ад паўстанчага-межужобных разборак. Калі ў 1777 годзе была 60 хат у сяле, дык у 1799 годзе – 82 хаты і пражывала 565 жыхароў. З 1793 года Глушкавічы – у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні.

У гэты час Глушкавичамі валодаў генерал рускай арміі Тураўскі граф Іван Антонавіч Салагуб, які звярнуўся ў гэтыі годзе да імператара Паўла I-га Санкт-Пяцербурзе аб прыпыненні знішчальнай павальнай рубки вякавога леса каля Глушкавіч і іншых месцах на тураўскай зямле англійских рачных караблёў и барж сярод азёр і праток на балоце Сяньчоўе, а колькі была вяцягнута якароў і карабельных ланцугоў. Раней смельчакі выцягвалі і скрыні с заморскім віном…

У 1809 годзе Глушкавічы былі пераданы ў арэнднае ўтрыманне маршалу Бярновічу. Глушкавічы знаходзіліся на гандлёвым шляху і ваенна-транспартнай дарозе з Бярдзічава праз Алеўск да Турава, па якой рухаліся салдаты Рускай арміі ў 1812 годзе з поўдня супраць французкай Напалеонаўскай арміі. У гэты час Глушкавічы бурна развіваліся. Так у 1815 годзе ў сяле дзейнічалі суконная вытворчасць, вытворчасць вырабаў мукамольных камянёў, знаходзіліся два млыны, карчма, царква…

З 1818 года па 1826 год Глушкавічамі валодаў прынц французкай каралейскай дынастыі Бентэльсбахаў племянік імператрыцы Марыі Фёдараўны (жонкі Паўла I-га) герцаг Яўгеній Вюртэнбергскі. З таго часу засталіся ў сяле цэнтральныя прамалінейныя роўныя выцягнутыя з аднаго цэнтра вуліцы, як і ў вельможных гарадах Санкт-Пецярбурга і Гомеля.

З 1826 года Глушкавічы сталі дзяржаўным сялом, а ў гэты час Яўгеній Вюртэнбергскі як рускі генерал удзельнічаў у руска-турэцкай вайне, у 1828 годзе пры асадзе Варны ў Балгарыі быў параняны… Глушкаўчане таксама вылучаліся колькасцю служыўшых у царскай арміі. К прыкладу, у 1873 годзе ў сяле пражыаала 128 былых салдат. А колькі яшчэ ў гэты час іх служыла.

На працягу ўсяго ХІХ стагоддзя і пачатку наступнага глушкаўчане вялі жорсткую, да крыві, зямельную барацьбу за межы з памешчыкамі і сялянамі Валынскай губерні. Спрэчныя пытанні вырашаліся як у мясцовых Мазырскім і Оўруцкім павятовых судах, так і ў Мінскім і Жытомірскім губернцкіх, а таксама пры генерал-губернатарстве ў Вільні. Амаль усе яны вырашаліся на карысць глушкаўчан. На жаль многія землі глушкаўчан у савецкі перыяд былі перададзены Украіне, як суседняя і ўся Бярозаўская воласць Мазырскага павета.

З 1867-га года Глушкавічы сталі казённым сялом гаспадароў-уласнікаў, тым не менш тут па-ранейшаму дзейнічаў абшчынны характар вядзення гаспадарак, які быў звязаны з традыцыйным спосабам рассялення вяскоўцаў. Абшчына, як суседскае аб’яднанне сялян-аднаасобнікаў праіснавала ў сяле да канца прошлага стагоддзя, а асобныя элементы абшчыны дзейнічаюць і сёння.

У 1884 одзе ў Глушкавічах была адкрыта царкоўна-прыходская школа. Першым настаўнікам і загадчыкам школы з’яўляўся мясцовы святар Міхаіл Тамашэўскі, які адыграў значную роль у жыцці глушкашчан. Дарэчы ў прошлым годзе Глушкавіцкай школе іспоўнілася 140 гадоў. У другой палове ХІХ стагоддзя ў наваколлі сяла працавала экспедыцыя генерала Жылінскага па асушэнню балот. Хаця гэтыя работы праводзіліся і ў годы Рэчы Паспалітай, і былі высокааплачываемые.

Наогул, трэба адзначыць, сяло ў той час бурна развівалася і расло. У дзень, бывала, гулялі па шэсць вяселляў. У самога святара Тамашэўскага чатыры дочкі скончылі  Парыцкае дзявоцкая вучылішча духоўнага ведамства (праз Парычы ў Светлагорскім раёне) і ў хуткім часе адгулялі ў Глушкавічах вяселлі.

У 1897 годзе па ўсерасійскай перапісі насельніцтва ў Глушкавічах пражывала 1325 жыхароў, а паводле Яўрэйскай энцыклапедыі – 1369 жыхароў, з іх 140 яўрэяў. Глушкавічы на той час знаходзіліся па колькасці жыхароў на правабярэжжы Прыпяці ў межах Гомельскай вобласці на трэйцім месцы, уступаючы толькі Мазыру і Тураву. У сяле знаходзілася 202 двароў, прыходская царква са званіцай, капліца на могілках і капліца царкоўна-прыходская, крама і дзеве дробязныя лаўкі, некалькі млыноў. Працавалі 2 шаўцы і 2 краўцы, а таксама кавалі. Былі развіты розныя промыслы.

Працяг будзе.

Уладзімір Мікалаевіч ЗУБРЭЙ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
1

Добавить комментарий

Войти с помощью: