Нядаўна прачытала верш Эльдара Разанава пад такой назвай, як аўтар падрабязна адзначаеадмоўнае ў нашых адносінах да жыцця і адзін да аднаго. І дае адказ, заўважыўшы, што трацім жыццё на дробязныя спрычкі, пустыя, нікому не потрэбныя размовы, на мітусню крыўдаў, лютую злосць зноў і зноў. А трэба б на павагу і любоў адзін да аднаго.
Але мы спальваем жыццё поўнасцю на ўсё пустое, непатрэбнае, а многае на нейкія клопаты, каб дагадзіць грамадству.
І толькі штосьці на каштоўныя справы і так патрэбныя кожнаму з нас дабрыню і ласкі.
Мы без аглядкі трацім жыццё на змрочны сум, хлусню, высваленне, дармавую службу.
Ды траціць патрэбна на сяброўства, спачуванне, на дапамогу адзін аднаму, толькі не праяўляць раўнадушша, якое не аддаляецца ад жорсткасці і надта жывучае ў нашым грамадстве. Гэта адна з самых жудасных якасцяў чалавека, якая робіць яго беспачуццёвым і эгаістычным.
Раўнадушша разбурае адносіны, дазваляе праходзіць міма чужой бяды, выкідваць на вуліцу жывёл, калечыць псіхіку дзяцей некарэктным выхаваннем. Абыякавасць і раўнадушша, мабыць самая большая трагедыя сучаснасці. У свеце праблема раўнадушша нагадвае характар пандэміі.
Большасць людзей — праходзяць міма, не дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, а ўсё таму, што ў нашых душах часам пасяляецца гэта самае раўнадушша, што выклікае нейтральныя адносіны да ўсяго і з’яўляецца самым страшным, з чым можа сутыкнуцца кожны чалавек.
Здаецца, што людзі сталі абыякавымі да самога раўнадушша. Акружаючыя часам не імкнуцца дапамагчы адзін аднаму, не працягваюць руку «дапамогі», могуць прайсці міма хворага ці слабага, не звярнуць увагі на крыкі аб дапамозе, на просьбы ўступіць месца ў аўтобусе, калі чалавеку гэта надта патрэбна.
Раўнадушша ў пэўнай меры праяўляецца, калі акружаючых не цікавіць жыццё іншых людзей, калі не дапамагуць чалавеку, які знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Гэта ўжо сапраўдная катастрофа.
Вядома, што аказваючы дапамогу ў той ці іншай складанай сітуацыі, вы, магчыма, падаруеце чалавеку самае каштоўнае, што ёсць у кожнага з нас — жыццё.
Адзін мудрэц сказаў аб раўнадушшы наступнае:
— Не бойцеся сяброў, яны могуць толькі здрадзіць, не бойцеся ворагаў, яны могуць толькі забіць, а бойцеся раўнадушных, бо з іх маўклівай згоды адбываюцца ўсе забатствы і здрады ў свеце.
Але ёсць і станоўчае ў нашых адносінах. І назірала, і сутыкалася з тым, як маладыя людзі пры ўваходзе ў магазіны імкнуцца нам, старэйшым, уступіць дарогу, прытрымаць дзверы і г.д., гэта радуе, значыць, ёсць надзея на лепшае. Хачу закрануць яшчэ адзін заган, што існуе ў нашэх адносінах і займае часам значнае месца, гэта плёткі і паклёп, якія не прыносяць радасці чалавеку, псуюць настрой, не рэдка ўплываюць на самае лепшае ў яго жыцці.
І далей аб тым, на што трацім жыццё. Кудысьці ўсё спяшаемся, штосьці дабываем, шукаем пастаянна чагосці, а больш за ўсё губляем.
Копім многае: золата, адзенне, абутак, срэбра. А трэба мець патрэбную меру. Большую частку на дабро траціць.
Хвалюемся, крычым, па дробязях пакуіуем, з сур’ёзнасцю смешнай рэчы выбіраем. Але колькі не гадай усё выбераш не тую…
Дык на што ж мы трацім жыццё?
Трэба на мару.
Мы баімся радасці, баімся верыць у казкі, баімся і мары, і пяшчоты і ласкі, баімся пакахаць, каб потым не сумаваць.
А трэба проста жыць і атрымліваць ад гэтага асалоду.
Таму аўтар і закончыў верш вось такімі радкамі:
- На что мы тратим жизнь?!
А надо просто жить.
Прыслухаемся да парад Эльдара Разанава і што-небудзь у сваім жыцці паспрабуем змяніць да больш змястоўнага і цікавага.
Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.


















