Простой и быстрый рецепт манника к чаю, который спасет, когда неожиданно нагрянули гости

0
158

Па слядах калабка

Калі дома заваляліся манныя крупы, гэта азначае адно: прыйшоў час пячы пірог

Гэты рэцэпт быццам з казкі: за інгрэдыентамі не трэба ісці ў магазін, дастаткова «паскрэбсці па сусеках». Кефір, манка, пара яек, цукар… Яшчэ адна яго характэрная рыса — з прыгатаваннем лёгка справіцца нават той, хто зусім далёкі ад кулінарыі. У нас дома, напрыклад, гэты дэсерт некалькі гадоў таму «прыручыў» муж. З задавальненнем бярэцца за маннік, калі хоча салодкага да чаю ці калі да нас нечакана зазірнулі госці. Прычым многія нават не здагадваюцца, з чаго ён зроблены: выглядае салідна і смак пяшчотны. 


Пячэм гэты румяны пірог мы і цяпер — перад пачаткам чарговага сезону ягад і фруктаў. Паколькі на паліцах яшчэ засталося крыху варэння з мінулага года. З маннікам яно якраз добра ідзе — вішнёвае, малінавае, з парэчак… 

Каму якое больш падабаецца. Можна паліць гатовы пірог зверху, а можна і асобна кожны кавалачак мачаць у варэнне. 

З’явіўся апетыт? Тады хутчэй на кухню!

Вам спатрэбіцца:

♦ манныя крупы — 1 шклянка

♦ кефір — 1 шклянка

♦ цукар — 1 шклянка

♦ яйкі — 2 шт.

♦ сода (або разрыхляльнік для цеста) — 1 ч. л.

♦ сметанковае масла або алей — для змазвання формы

Кефір наліваем у глыбокую міску, выбіваем туды яйкі і добра размешваем. Дадаём манную крупу, зноў размешваем і пакідаем на паўгадзіны, каб манка добра разбухла. 

Тым часам рыхтуем форму для пірага — змазваем яе сметанковым маслам або алеем. Пасля зноў вяртаемся да цеста: дадаём цукар, соду і энергічна размешваем яшчэ раз. Выліваем масу ў форму і ставім пірог у разагрэтую да 180 градусаў духоўку на 35—40 хвілін. Трэба, каб маннік добра падрумяніўся, гатоўнасць унутры можна праверыць запалкай ці зубачысткай. 

СБ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: