Прайшло зусім мала гадоў

У касмічным вымярэнні,

Калі прагналі фашыстаў мы,

Зрабілі вызваленне.

Трэццяга ліпеня кожны год.

Святкуем гэта свята

На парад людзей

  у госці мы завём,

Калі едуць гарматы.

Шмат усяго трэба паказаць,

Што ёсць у Беларусі

Салют вялікі патрэбна даць,

Каб помнілі ўсе людзі.

Як вораг той на нас пайшоў

І як ён быў разбіты,

Як паднімалі ўсё з руін.

Мірным жыццём

мы былі сыты.

Цяжка даводзілася дзядам

Уздымаць усё на сваіх

плячах,

Рабілі ўсё яны для нас,

Каб жыць нам было лепей.

Мы ўспамінаем подзвіг іх

І на вайне, і ў тыле.

Той, хто загінуў, мы глядзім

Іх брацкія магілы.

Перадаём усё сынам,

Каб помнілі пра гэта.

Не будзе ў нас тады вайны

І не будзе болей «Гетта».

Уладзімір КУРАШ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: