Музей «Сялянская хатка» Прыбалавіцкай сярэдняй школы

0
127

Музей «Сялянская хатка» ў Прыбалавіцкай сярэдняй школе пачаў сваю дзейнасць 1 верасня 2018 года і з таго часу стаў важнай часткай культурнага жыцця навучальнай установы. Асаблівы ўклад у арганізацыю музея ўнеслі настаўнікі і вучні, яны  з вялікім энтузіязмам і цікавасцю займаліся зборам экспанатаў.

Большасць прадметаў, якія цяпер можна ўбачыць у музеі, набыты ў старэйшых жыхароў вёскі. Вучні актыўна вышуквалі старадаўнія рэчы на гарышчах пажылых людзей і ў бабуліных куфрах, што дазволіла сабраць унікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё і быт нашых продкаў. На сённяшні дзень у музеі налічваецца 181 экспанат, кожны з якіх мае сваю гісторыю і значэнне.

Вялікая роля ў дзейнасці музея адводзіцца пошукавай рабоце. Вучні праяўляюць асаблівую зацікаўленасць да гісторыі, этнаграфіі і фальклору сваёй мясцовасці, традыцый і абрадаў вёскі. Гэта не толькі дапамагае ім паглыбіць веды аб родным краі, але і фарміруе пачуццё гонару за культурную спадчыну.

Кіраўніком музея з’яўляецца настаўнік беларускай мовы і літаратуры Святлана Міхайлаўна Акуліч, якая не толькі арганізуе працу музея, але і натхняе вучняў на новыя даследаванні і адкрыцці. Яе прафесіяналізм і любоў да роднай культуры спрыяюць захаванню і папулярызацыі традыцый нашага народа.

Музей «Сялянская хатка» з’яўляецца не толькі адукацыйным цэнтрам, але і месцам, дзе вучні могуць знайсці натхненне, развіваць свае творчыя здольнасці і адчуваць сувязь з гісторыяй сваёй зямлі.

Надзея ГУД.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: