строительство, стройка, каска, прораб
Фото из интернета носит иллюстративный характер

Аб прафесіі будаўніка хадзілі і ходзяць сярод людзей у наш час розныя меркаванні. Адны лічаць, што гэта прафесія сябе пачынае зжываць, а другія падкрэсліваюць важнасць і патрэбнасць яе ў любы час. Але многае змянілася ў поглядах людзей, калі яны звярнулі ўвагу на рамонтныя работы , што адбываюцца ў нашым гарадскім пасёлку Лельчыцы ды  і наогул да дня «Дажынак».

У караценькія хвіліны адпачынку рабочых на адным з рамонтных участкаў Лельчыц я вырашыла звярнуцца да іх, маўляў, што яны думаюць аб сваёй прафесіі, аб яе сутнасці і важнасці. Былі розныя погляды на прафесію будаўніка — і станоўчыя, і не зусім. Мы гутарылі з імі, закранаючы розныя моманты нашага сённяшняга жыцця. У асноўным, канечне, датычыліся іх меркаванні прафесіі будаўніка, яе будучыні. Выслухаўшы рабочых, я вырашыла заглянуць у далёкае мінулае гэтай прафесіі.

Высветлілася, што яна адна з самых старажытных, з часоў першабытнай абшчыны. Чалавек будаваў прытулак, каб абараніцца ад стыхійных бедстваў, пякучага сонца, пранізлівага ветру.

Людзі мелі патрэбу ў нейкіх укрыццях ад дажджу, снегу, драпежных жывёл і іншых пагрозаў. У тыя часы для будаўніцтва выкарыстоўвалі звычайныя матэрыялы, якія не патрабавалі дадатковых абпрацовак.

Будаўнік — прафесія, у якой трэба ўвесь час думаць, інакш сёння мы не любаваліся б веліччу егіпецкіх пірамідаў і прыгажосцю рымскіх акведукаў.

У шырокім сэнсе — гэта прафесія чалавека-творцы, які прыносіць грамадству велізарную карысць, чыя праца ўвасоблена на самой справе ў матэрыяльнай спадчыне.

Чалавек увесь час імкнецца мадэрнізаваць працэс узвядзення ўсё новых аб’ектаў. Гэта мы бачым на вуліцах нашых гарадоў і пасёлкаў, ды і ў нашых Лельчыцах. І калі гаворым аб новабудоўлях і маем у сваёй свядомасці іх карціны, то першае, што нам уяўляецца, гэта незвычайныя будынкі і пабудовы са шкла і іншых пакуль што невядомых матэрыялаў.

Будаўнік — прафесія надзейная і патрабаваная ва ўсе часы. Сярод самых запатрабаваных займае важнае месца, яна не абмяжоўваецца толькі ўзвядзеннем жылля, гмахаў, гэта і тэатр, музыка, мастацтва, пастаяннае папаўненне ведаў, навыкаў (дзеля чаго патрэбна многа чытаць).

Атрымаўшы першапачатковыя практычныя навыкі, будаўнік імкнецца замацаваць іх, каб потым працаваць на многіх будаўнічых пляцоўках.

Прафесія заўсёды была гонарам і адрознівалася высокім узроўнем аплаты працы.Узвядзенне аб’ектаў працягваецца ў любы час года і пры любым надвор’і. Гэта стала магчыма дзякуючы новым тэхналогіям і распрацоўкам. Камен-шчыкам, напрыклад, рыхтаваць раствор і выкладваць больш не трэба. З мноства матэрыялаў будаўнікі ствараюць розныя ўзоры і мазаікі. Ад іх працы залежыць тое, наколькі эстэтычна будзе выглядаць канструкцыя.

Адна з самых небяспечных прафесій у будаўніцтве — страхар (ён робіць дахі).

У сучасны момант вельмі запатрабаванай прафесіяй у гэтай галіне з’яўляецца інжынер-будаўнік. Але каб пратэндаваць на вакансію ў гэтай прафесіі абавязкова патрэбна атрымаць адукацыю ў адпаведнай вышэйшай установе.

Бясспрэчна, што ў наш час прафесія будаўніка самая масавая і неабходная. Няма такой сферы дзейнасці, у якой не патрэбен быў бы ўдзел будаўніка. Таму цяпер ёсць многа навучальных устаноў, дзе рыхтуюць спецыялістаў гэтай прафесіі: ВНУ, тэхнікумы, ліцэі і гэтак далей. Доўга лічылася, што праца будаўніка — для сапраўдных мужчын. Але ў сучасны момант гэтай прафесіяй авалодваюць і жанчыны — маляры, штукатуры, каменшчыкі і іншыя.

Упэўнена, не выключэнне, што ў свой час многія прафесіі знікнуць, іх заменяць іншыя, а прафесія будаўніка — вечная. Канечне, многае ў гэтай прафесіі будзе ўскладняцца, мяняцца да лепшага, больш складанага і прыстойнага, што захапляе і радуе вока (гэта і цяпер ужо мы назіраем у нашых будоўлях і ў рамонтных работах у нашых Лельчыцах у сучасны момант). А таму без паэтычных радкоў тут ніяк не абыйсціся.

З натхненнем і арліным размахам,

Бліскотна з бетону, з жалеза,

з камення.

У сонечных яркіх праменнях

Дораць людзям яны гмах за гмахам.

Дзень будаўніка ў Беларусі  — дзяржаўнае свята, значнае прафесійнае свята, якое штогод адзначаецца і ўключае культурныя мерапрыемствы, канцэрты і многае іншае.

У гэтым годзе Дзень будаўніка адзначылі 10 жніўня. Ад сябе асабіста, а таксама ад многіх нашых жыхароў шчыра віншуем будаўнікоў з іх прафесійным святам, зычым моцнага здароўя, поспехаў заўсёды і ва ўсім міру.                     

  Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: