ХХХІІ Дзень беларускага пісьменства 6-7 верасня ў гэтым годзе прыняла Ліда, горад у Гродзенскай вобласці.

На вуліцах Ліды — кнігі, паэзія і гісторыя, бо гэтае мерапрыемства сабрала гасцей з усёй Беларусі і не толькі.

Ліда ператварылася ў творчую пляцоўку, якая распавядала пра гісторыю нашага народа, заклікала да павагі мінулага, садзейнічала выхаванню патрыятызму. Прэзентавала новыя творы, новы турыстычны маршрут, новыя фільмы (сярод іх і фільм «Класная»), багаты матэрыял да 80-годдзя Дня Перамогі і інтэрактыўныя пляцоўкі.

Атмасфера ў Лідзе была сапраўды святочная, адчувалася, што мова — гэта культура, багацце і спадчына.

Ужо з самага рання Ліда акунулася ў незвычайную загадкавасць, дзе перапляталіся беларускае слова, культура і душа беларускага народа — такі трыадзіны код, які ва ўсе часы аб’ядноўваў беларусаў.

Прыцягваў увагу ўсіх горад майстроў, а таксама выставы і свята ткацтва.

Цэнтр горада стаў месцам правядзення фестываляў, выстаў, мабільных экспазіцый. Свяціліся павільёны адчыненых бібліятэк, «Белпошты», «Белкнігі». А бібліятэкі гродзенскай вобласці арганізавалі тэматычныя пляцоўкі.

7 верасня ўдзельнікаў і гасцей свята чакала яшчэ больш цікавага.

На галоўнай сцэне адбыўся гала-канцэрт адкрыцця харавога фестывалю «Хор-фэст» (яго ўдзельнікамі былі каля 650 чалавек).

Саюз пісьменнікаў Беларусі запрасіў усіх, хто пажадаў, да ўдзелу ў літаратурна-мастацкай імпрэзе, а хутка былі вядомы імёны пераможцаў-журналістаў, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе «Хвала рукам, что пахнут хлебом».

Як адзначыў намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі, у 2025 годзе на гэты конкурс была прадстаўлена самая вялікая колькасць прац.

Вось што аб гэтым Дзяніс Язерскі паведаміў:

— Дзякуючы журналістам, мы сталі паказваць людзей. І мы не проста гаворым аб лічбах, аб’ёмах (гэта, канечне, важна), а паказваем, хто працуе на гэтым, хто сядзіць за рулём камбайна, аўтамабіля МАЗ на адвозе збожжа. Зноў дзякуем журналістам, што сталі гаварыць аб дынастыях, якія выходзяць працаваць цэлымі сем’ямі.

Закрыццё ХХХІІ Дня беларускага пісьменства адбылося ўрачыста. Вымпел наступнай сталіцы свята перадалі Касцюковічам, Магілёўскай вобласці. Гэта ім у 2026 годзе належыць раскрыць душу беларусаў.

Фінальнай і надта прыгожай кропкай закрыцця свята стаў канцэрт Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра.

Нацыянальнае свята — Дзень беларускага пісьменства —  зарадзілася 28 жніўня 1994 года ў Полацку.

Нам дарагія і мова, і наша малая радзіма.

Хачу закончыць прачулымі радкамі са свайго верша:

Малая радзіма,

куточак мой родны,

Які ты прывабны, які ж ты

лагодны!

Красу нашых родных мясцін

Нельга параўнаць ні з чым.

Кранаюць да глыбіні душы

Магутныя старасвецкія дубы,

А палеткі, крыніцы і лугі —

Ну проста незвычайнай красы!

І гэта ўсё наша родная мова…

Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: