26 лістапада, класіку беларускай літаратуры, паэту, празаіку, драматургу, кінасцэнарысту, публіцысту, перакладчыку Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 95 годоў.
Уладзімір Сямёнавіч — адзін з найбольш яркіх беларускіх літаратараў XX стагоддзя. За яго кнігамі, якія выдавалі вялікімі тыражамі, выстройваліся чэргі. Творамі аўтара да гэтага часу зачытваюцца людзі па ўсім свеце.
Караткевіч першым сярод беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да гістарычнага дэтэктыву, ды і ў цэлым узбагаціў беларускую літаратуру новымі жанрамі з інтэлектуальным і філасофскім зместам. Лёс яму даў кароткае жыццё – няпоўных 54 гады, аднак ён змог з бляскам зацвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, публіцыстыцы і крытыцы, дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе, драматургіі для тэатра, оперы і кіно. Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды, аказаў прыкметны ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. Творы пісьменніка перакладзены на шматлікія мовы свету.
Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.
З нагоды 95-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, прапануем вашай увазе книгі, якія вы можаце знайсці ў нашай бібліятэцы.
Запрашаем да чытання!


















