Любоў да Радзімы мае перадумовай веданне мінулага свайго народа — яго перамог і паражэнняў, здабыткаў і страт, яго герояў, мысліцеляў, вялікіх майстроў, помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры.
Памяць патрабуе клопату. Гэта тым больш тычыцца мінуўшчыны беларускага народа, які так часта апынаўся пад смерчам ваенных дзеянняў і цярпеў незаменныя страты людзей, каштоўнасцяў, духоўных скарбаў.
Любоў да Радзімы не з’яўляецца вынікам атрыманых ведаў; хутчэй, імкненне да ведаў есць вынік любві да радзімы. Менавіта гэта любоў дыктуецца жаданнем пазнаваць загадкі даўніны, даведвацца пра тое, што было, але чаго ўжо няма, ці што засталося малапрыкметнымі слядамі ў скупых словах летапісаў і нешматлікіх дакументах, што зацерлася гужам стагоддзяў, зацягнулася глухімі туманамі мінулых эпох.
Цікавасць да даўніны мае духоўны характар, яна караніцца ў сутнасці чалавека, жыцце якога вельмі кароткае, але чый розум жадае агарнуць неахопны час, зазірае ў будучыню і пранікае ў мінулае.
Жыцце народа не мае зыходнага пункта, ва ўсякім выпадку, ен не паддаецца пазнанню. Ніводная дата не з’яўляецца пачынальнай: заўседы нешта было і раней. Дзейнасць кожнага пакалення цягнецца гадоў дваццаць, потым яго змяняе наступнае, і ў гэтай змене, у працягу клопатаў, у перадачы канкрэтнымі людзьмі адзін другому вопыту і традыцый, сваіх духоўных здабыткаў, і перадаецца нітка часу.
Не заўседы мінулае паказваецца ў яўных прыкметах, як, напрыклад, у помніках матэрыяльнай культуры, у духоўнай спадчыне больш складана разгледзець далекае і цяперашняе.
Любыя веды аб мінулым узбагачаюць нашы пачуцці, запаўняюць навакольную прастору, і існаванне наша атрымоўвае больш ясны сэнс. Гісторыя адлічваецца ў адваротным кірунку, бо пачатак яе заўжды сенняшні дзень. Заўтра ен стане гісторыяй.
У адрозненне ад бягучага часу, у гісторыі кожны момант мае свае мінулае і будучае, ен не стаіць перад невядомасцю, як жыцце жывое.
Гісторыя дазваляе ўбачыць у далекай даўніне тое, што было для яе будучыняй, прынамсі, гэта і дазваляе вучыцца ў яе. Развіцце народнага духу звязана з матэрыяльнымі і падзейнымі бакамі гісторыі — у іх ен адбіваецца, але ен і самастойны, бо духоўнасць з той жа сілай уздзейнічае на знешняе, з якой знешняе ўздзейнічае на духоўнасць. Перамога над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве стала магчымай таму, што народны дух стаў моцным і патрабаваў пакончыць з векавым націскам тэўтонцаў. Але не менш важным вынікам, чым вызваленне ад заваеўнікаў, стала і абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, адчуванне сваей еднасці як народа. Такіх прыкладаў можна прывесці шмат.
Веданне гісторыі, пад якім вуглом бы яна не разглядалася, магчыма толькі пры засваенні даступнага гістарычнага матэрыялу мастацкай, у крайнім выпадку, папулярнай літаратуры.
Не толькі творы пісьменнікаў ці вучоных апавядаюць пра родную гісторыю.
Глыбокую ўдзячнасць мы заўседы будзем адчуваць да лю-дзей, без чыіх твораў была б не магчыма праца любога беларускага пісьменніка ці краязнаўца, якія пішуць на гістарычныя тэмы. Гэта Я.Длугаш, В. Тацішчаў, М. Карамзін, С. Салаўеў, В. Ключэўскі, І. Даніловіч, У. Ігнатоўскі, В. Сапуноў і іншыя.
Вельмі ўдзячныя заўседы мы будзем Уладзіміру Караткевічу, чые палкае слова любові да Беларусі абудзіла многія сонныя душы.
Але не толькі творы пісьменнікаў ці вучоных апавядаюць пра родную гісторыю. У кожным старажытным горадзе, у мностве старадаўніх весак, на шматлікіх палях, берагах рэчак и азераў есць маўклівыя сведкі славутага ці горкага мінулага: руіны замкі, паселішчы, курганы. Яны таксама захавальнікі даўніны.
Толькі невялічкі пагорак застаўся на месцы мураванага Лоскага замка Мінскай вобласці. Сення цяжка паверыць, што тут узнімаліся сцены, на іх стаяла варта, што ў замку працавала друкарня і ў ей выдаваў свае кнігі Сымон Будны, што адсюль гэтыя кнігі развозіліся ва ўсе канцы Беларусі і іншыя краіны, што тут быў асяродак асветы, тут спрачаліся, смуткавалі, спявалі, чыталі вершы, смяяліся — тут жылі…
Прыслухайцеся — і вы пачуеце грукат друкарскага станка, гаворку майстроў, крыкі варты, размовы кніжнікаў і гул бітваў… Нішто не маўчыць для таго, хто навучаны слухаць…
Вывучайце гісторыю нашу, вандруйце. А пачынаць, канечне, патрэбна з малой радзімы, з роднага краю. У нас таксама есць шмат незвычайнага і цікавага, аб чым мы мала або зусім не ведаем.
З пажаданнямі да чытачоў усяго светлага і добрага, а найперш моцнага і трывалага здароўя.
Святлана Мядзведзева.


















