Постаці ХХ стагоддзя

0
166

— Успамінаю пражыты час са смешаным пачуццем глыбокай пяшчоты і, у той жа час, агіды і сораму. Пяшчоты, таму што была навука, старыя рукапісы, кнігі, музеі, музыка, дзяўчаты, сябры, свае і чужыя вершы.

Агіды, таму што нярэдка даводзілася тады сустракацца са звычайнай вульгарызацыяй навукі і хлусней у чалавечых адносінах.

У гэтым годзе спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, паэта, сцэнарыста, аўтара жанру беларускага дэтэктыву, празаіка, эсэіста, драматурга, публіцыста, крытыка Уладзіміра Караткевіча. Ды ўвогуле талент яго на гэтым не закончваецца. Можна доўжыць і доўжыць… Дзіцячы пісьменнік, краязнаўца, падарожнік… І найгалоўнае — заўзяты жыццялюб, вялікі патрыет Беларусі, гуманіст, які спавядаў ідэі справядлівасці, любові, братэрства, найвышэйшыя каштоўнасці чалавечага жыцця. Цудоўна маляваў і спяваў. Варта ў той час заўважыць, што такі тып мастака абумоўліваецца перш за ўсе яго асабістымі якасцямі і схільнасцямі.

Два асноўныя памкненні — прага да жыцця і прага спазнаць свет — жывілі творчае натхненне пісьменніка.

Уладзімір Караткевіч — класік беларускай літаратуры, аддана працаваў у жанры гістарычнага рамана.

Лес творцы цесна звязаны з Оршай (Беларусь), Міншчынай, а таксама з Кіевам.

Бацька — Сямен Цімафеевіч —  служыў інспектарам па бюджэту ў фінансавым аддзяленні, маці — Надзея Васільеўна — атрымала гімназісцкую адукацыю, працавала настаўніцай, потым дома гаспадарыла, расціла і выхоўвала дзяцей, яшчэ сына і дачку, акрамя Уладзіміра.

Моцны ўплыў аказаў дзед Васіль Грынкевіч (у дзяцінстве) па лініі маці. Ведаў шмат  прытчаў, легендаў, якія Уладзімір запамінаў, а потым выкарыстоўваў іх як аснову для сваіх твораў.

Жыцце нашага выдатнага творцы не менш цесна было звязана і з Гомельшчынай. Менавіта ў Рагачове Уладзімір Сяменавіч напісаў «Ладдзю Роспачы». Твор, у якім адной з цытат стала: «Рабі нечакана, як ніколі». Пра Рагачоў пісьменнік згадаў і ў рамане «Каласы пад сярпом тваім».

Кропля біяграфіі звязана і з Лельчыцкім раенам.

У час адной са сваіх палескіх вандровак пісьменнік адправіўся да Цар-дуба, што пад Данілевічамі. І ў выніку быў напісаны невялічкі твор «Дуб Крывашапкі», які разам з астатнімі творамі ўвайшоў у залатую скарбонку калекцыі твораў аўтара.

600-гадовы Цар-дуб зараз гонар Лельчыцкага раена, а таксама Гомельшчыны. І такіх дрэваў адзінкі. Вялізны памер, цікавы лес. Нягледзячы на многія няшчасці, што яму давялося перажыць, — уцалеў. У час Вялікай Айчыннай вайны дрэва хацелі вывезці немцы, але дзякуючы абставінам не ўдалося. Яшчэ раней пашкодзіла яго маланка. Але як бы не склаўся лес волата, усіх добрых людзей ен прымае. І цікавасць да яго з гадамі толькі расце.

Памятаю яшчэ ў час майго выкладання беларускай мовы і літаратуры ў СШ №2 г.п.Лельчыцы мы ладзілі экскурсіі да Цар-дуба. Гэта былі вельмі цікавыя вандроўкі. «Не зарастает народная тропа» і ў цяперашні час. Да волата пракладзены раенны турыстычны маршрут. Напрыклад, мая суседка Людміла Шруб, педагог-арганізатар Лельчыцкага ліцэя, расказвала аб гэтым, бо кожны раз для яе сустрэча з волатам была па-новаму пазнавальнай.

Пад уздзеяннем ад убачанага вучні ліцэя былі доўгі час. Яны, безумоўна, былі ўражаны шматметровым волатам, гэтым шырокім цудам прыроды. Таму абдымаліся з патрыярхам, фатаграфаваліся з ім, абмяркоўвалі і шмат жартавалі, стоячы побач.

Безумоўна, для іх такое — адно з найлепшых падзей. І, канечне, мне, як настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, вельмі ганарова, што па нашай лельчыцкай зямлі ступала нага класіка беларускай літаратуры. Прычым, па якім месцы! Па самай гушчары, па самай глыбіні Палесся. Не кожны адважыцца паспрабаваць забрацца ў такую глухамань, сярод непралазных балот. Гэта зараз больш-менш да дуба есць дарога.

А ў час, калі тут быў Уладзімір Караткевіч, дарожныя ўмовы выглядалі значна горшымі. Але ж наш класік быў вельмі здатны вандроўнік. І асабліва ен любіў беларускае Палессе.

Якраз у час адной з вандровак па Палессі ў складзе здымачнай групы, што працавала на Палессі, Уладзімір Караткевіч наведаў веску Данілевічы. А потым быў маршрут да Цар-дуба. Хто ведае, магчыма, я ступала там, дзе і нага пісьменніка. Гэта так інтрыгуюча!

Тады, у далекіх 80-х, я разам з вучнямі адпраўлялася да Цар-дуба дзеля таго, каб даведацца, а чаму менавіта ен Крывашапкі.

Чаму Уладзімір Караткевіч так назваў яго? А калі ўважліва паглядзець угару, то відаць, што крона дрэва крыху абагуленая. Гэта значыць, падгарэла. А на мове рамантыка, якім быў Караткевіч, верхавіна дуба — галава. Бо для пісьменніка наш лельчыцкі патрыярх быў жывой істотай, адушаўленай. А тое, што ў яго на галаве, шапка. Улічваючы, што па макушцы ўдарыла маланка, то і шапку ягоную крыху знесла. Таму і Крывашапкі. Дарэчы, творы Уладзіміра Караткевіча жывуць сярод нас і па сенняшні дзень. У сакавіку гэтага года трупа Мазырскага драматычнага тэатра імя І.Шамякіна паставіла п’есу «Ладдзя Роспачы». А што нашы Лельчыцы? Мяркую, цытату з яго твора таксама трэба размясціць на адным з лельчыцкіх банэраў (рэклам). Усе ж такі не чужы быў нашаму краю творца.

Аднойчы на пытанне пра самыя дарагія для яго творы Караткевіч адказаў: «Я назаву  тры такія творы: «Каласы пад сярпом тваім», «Чазенія» і «Ладдзя Роспачы». Выдатных твораў у аўтара вялікая колькасць, але названыя сапраўды варта прылічыць да самых вызначальных і асноватворных, у якіх найвыразней выявіліся вялікія ідэі, жыццева важныя для пісьменніка.

«Каласы пад сярпом тваім» — адкрыцце народа ў яго гістарычнай місіі і змаганні ягоных лепшых сыноў за справядлівасць і вартае жыцце.

«Чазенія» — гімн каханню, якое ўздымаецца да экзістэнцыйных празрэнняў. Гэты твор, як і «Каласы пад сярпом тваім», прынес Караткевічу шырокую вядомасць і славу.

І прытча «Ладдзя Распачы», у якой кантрасна сутыкаюцца жыцце і смерць, любоў і холад нябыту і забыцця.

Для многіх твораў Уладзіміра Караткевіча характэрна прысутнасць эпіграфаў. Асаблівая насычанасць іх характэрна ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Прысутнічаюць яны і ў іншых творах пісьменніка. Напрыклад, у аповесці «Сівая легенда» кожны раздзел пачынаецца з эпіграфа. Можна зрабіць выснову, што наяўнасць эпіграфаў характэрна перш за ўсе для твораў Караткевіча гістарычнай тэматыкі.

Хаця ў адным з найбольш значных яго твораў, рамане «Каласы пад сярпом тваім», эпіграфаў няшмат.

Апрача агульнага эпіграфа да ўсяго твора, есць яшчэ эпіграфы перад пачаткам першай і другой кніг.

Сімвалічная вобразнасць эпіграфа «Сякера пры дрэве» ўвасоблена ў такой жа назве кнігі. Біблейская прытчанасць тут вельмі натуральна спалучаецца з сацыяльна-гістарычнымі абставінамі, выяўленымі ў творы эпохі — змаганне супраць сацыяльнага ціску, за чалавечую годнасць і нацыянальнае яднанне.

У рамане адлюстраваны пярэдадзень вялікіх падзей, іх трывожнае прадчуванне складае асноўны пафас твора. Як прызнаваў гэта аўтар у пасляслоўі да дзвюх частак свайго няскончанага рамана, многія з ягоных герояў асуджаны ў будучым на пакуты ў імя той высокай місіі, якую яны ўсклалі на сябе. Затрымку з працягам рамана ен бачыў якраз у тым, што яму шкада пакідаць герояў «у каламутны» вір вайны, нянавісці, выгнання. Пазначанай у эпіграфе асуджанасці аджылага, таго, што стрымлівае развіцце грамадства, супрацьпастаўляецца асуджанасць на самаахвяраванне, якая навісае над лесам герояў. Суаднесенасць гэтых антанімічных падтэкстаў садзейнічае паглыбленню драматызму ў выяўленні гістарычнай эпохі.

У рамане адлюстравана адкрыцце героямі народа, сваей духоўнай далучанасці да яго. Паказана, як да іх прыходзіць нацыянальнае ўсведамленне. Гэта вельмі важна  — адчуць сябе часцінкай вялікага народнага мора, адным з каласоў у неаглядным жыццевым моры.

Калі чытаеш раман, паглыбляючыся ў тое аддаленае ўжо ад нас жыцце, ад самых першых старонак твора да апошніх, калі Алесь Загорскі складае гімн сваей Беларусі, яе шматпакутнай зямлі — на ўсім працягу не прападае, а якраз усе ўзмацняецца і адчуваецца ў іх, насуперак сэнсу, нават нейкая вяселая і бунтоўная сіла. Што гэта сапраўды так, пераконваешся, чытаючы заканчэнне верша, калі адбываецца пераадоленые героем адчаю і ўразуменне, што ўсе марна і жыцце заўжды перамагае:

Усе адчуў я на горне юнацтва

 майго,

На яго пакутным агні.

І праўды зніч, і подласці дым,

І сілу мужную жыць,

І тое, што веру ў сэрцы маім

Нават смерць не можа забіць.

І руку дагэтуль помніць рука.

Сэрца помніць шчасце баеў…

Благаславена юнацтва мае

ў вяках.

Благаславена юнацтва мае.

Пра тое ж стаўленне да сваей юнацкай пары і ўспрыманне таго часу Караткевіч выказаўся і ў аўтабіяграфіі «Дарога, якую прайшоў». Многія творы Уладзіміра Караткевіча экранізаваны, асаблівую вядомасць яму прынеслі кінафільмы «Чорны замак Альшанскі» і «Дзікае паляванне караля Стаха». Дарэчы, сцэнарыі да гэтых фільмаў, як і да іншых, стварыў сам аўтар. Быў і адваротны выпадак, калі ен спачатку напісаў сцэнарый фільма, а пасля ператварыў яго ў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

А вось зварот да дэмана, мара аб выратаванні ад пякельнай журбы, раздвоенасці сумненняў у магчымасці сваім удзелам змяніць штосьці ў свеце да лепшага:

Усе асляпленне кахання,

эльбрусы яго і галгофы,

Люд, што гібее ў агні,

сэрца, што гіне ў агні, —

Вазьмі іх сабе разам

з гэтымі строфамі,

Што разумеюць усе і нічога

не могуць змяніць.

Характэрная рыса — поруч ставяцца пакутлівае каханне з яго «эльбрусамі і галгофамі» і боль ад пакут народа, усяго чалавецтва. Усе спалучана адным агнем, аднымі пакутамі — і асабістае, і агульнае.

Яшчэ больш змрочнай уяўляецца карціна ў вершы «Балада пра архангелаў». хто ж яны такія гэтыя апантаныя коннікі?

Бяздумныя, падшыя, светлыя,

Поўсць на німбах расце,

Замест сумлення — дубінка,

І замест сэрца — касцет.

Верш «Юнацтва мае», асабліва ягонае заканчэнне, больш аптымістычны, не такі змрочны, бо гаворка ўсе-такі пра маладосць, найяскравейшую пару ў жыцці чалавека — юнацтва, а гэта і каханне, ад якога на сэрцы засталася пякучая рана, і «догмы, навука і тлум…». Багата было ў тую пару і такога, што выклікае здалечы гадоў не толькі шкадаванне, але і больш моцныя пачуцці.

На эмацыянальнай хвалі гучыць нават пракляцце юнацтву, падчас якога давялося спазнаць шмат горкага: «Будзь праклятым, юнацтва мае! Будзь праклятым!».

Дзіўна, але гэтыя паўторы- заклінанні ўспрымаюцца неяк не вельмі пераканаўча.

«Быў. Есць. Буду» — назва апошняй паэтычнай кнігі Караткевіча. Яе не варта ўспрымаць як сцвярджэнне ўласнай вартасці і несмяротнасці. Тут гаворыцца пра іншае. Пра далучанасць да культурна-гістарычнай пераемнасці, духоўнай эстафеты пакаленняў. Гэта кніга — падвядзення вынікаў, пра што сведчыць і яе назва. Вынікаў жыцця ў паэзіі, жыцця паэзіяй. У ей сабраны вершы розных гадоў. Але разам яны змацоўваюцца ў цэласнасць, імя якой кніга паэзіі. Як і «Мая Іліяда», апошняя кніга паэта спалучае ў мастацкае адзінства шматлікія тэмы і матывы. Гэта кніга развітання і адначасова далучэння да бясконцага шэрагу быцця.

Караткевіч як пісьменнік, што адкрыў беларусам паўнавартаснасць і шматфарбнасць іхняй гісторыі, усімі сваімі памкненнямі быў скіраваны ў будучыню. Сувязь і пераемнасць пакаленняў былі для яго найважнейшымі.

Трывалая сувязь мінулага і будучага была асноўнай тэмай яшчэ ў «Маей Іліядзе», якая стваралася ў пару пісьменніцкай сталасці, калі паэт быў «шчаслівы паўнатою сваей сілы». Нават у вершы «Дрэва на Чатырдагу», з выяўленай у ім памежнасцю жыцця і смерці, «абпаленае перунамі» дрэва, што туліцца між скал над безданню, усе ж такі:

Стаіць і ў цвіценне верыць —

Адно супраць сцюж і абвалаў, —

Смерць хаваючы ў сэрцы,

Жыцце — у каранях між скалаў.

У кнізе паэзіі «Быў. Есць. Буду» ў большай ступені выявілася разуменне складанасці свету, неадназначнасці працэсаў, што адбываюцца ў ім — вершы «Дэман», «Балада пра архангелаў».

Вялікі жыццялюб, захоплены прыгажосцю свету і роднай зямлі, Караткевіч пакінуў нам сваю багатую, надзвычай самабытную мастацкую спадчыну як запавет — цаніць і берагчы жыцце, якое з’яўляецца найвялікшым цудам. Нездарма апошні яго раман «Чорны замак Альшанскі» заканчваецца такім узнеслым, прасякнутым любасцю і захапленнем выгукам: «О, жыцце!».

Люблю і памятаю

Развітальны зварот Уладзіміра Караткевіча:

 — Сябры мае і сяброўкі!

Няўжо вы думаеце, што я быў бы чагосьці варты без вас, без зямлі беларускай вялікай, без вялікага беларускага народа, без вялікай мовы. і таму дзякую за тое, што вы есць, дзякуй беларускай зямлі, што я еў яе хлеб, піў яе смачную ваду, дыхаў яе свежым паветрам, паціскаў самыя верныя на свеце мужчынскія рукі ў дружбе — рукі нашых мужчын. І зрэдку шанцавала мне цалаваць рукі самых мілых істот на свеце — нашых жанчын. Дзякуй вам, людзі, яшчэ тысячу разоў дзякуй вам, без вас я нішто.

Пахаваны Уладзімір Караткевіч на Усходніх могілках у Мінску.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: