У Лельчыцкім дзіцячым садку №4 адзначылі чароўныя Каляды! Музычная зала ператварылася ў сапраўдную беларускую гасцінную, дзе маленькіх гасцей сустракала Гаспадыня. Дзеці былі ў захапленні ад вясёлых беларускіх гульняў, запальных танцаў і яркіх калядных персанажаў: Казы, Цыганкі і Бабы Ягі.
Свята было напоўнена радасцю і смехам! Дзеці з задавальненнем шчадравалі, спявалі песні і танцавалі, адчуваючы дух народных традыцый
Кожны момант быў напоўнены цеплынёй і дружбай, а святочная атмасфера дазволіла ўсім дакрануцца да багатай беларускай культуры.
Каляднае свята падарыла незабыўныя эмоцыі, якія застануцца ў сэрцах дзяцей надоўга.
Надежда ГУД.

















