Святое Ражство радасць прынясло

0
162

У Лельчыцкім раёне на Ражство Хрыстова ажываюць старажытныя традыцыі. У некаторых населеных пунктах з радасцю сустракаюць Калядкі — абрад, напоўнены песнямі, пажаданнямі і дзіцячым запалам.

Калядкі — гэта славянскі звычай, калі людзі, пераапранутыя ў маскі і касцюмы, ходзяць па хатах, услаўляючы нараджэнне Хрыста і жадаючы гаспадарам дабрабыту. Штогод асаблівую атмасферу свята ствараюць юныя ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву «Карагод».

Рабяты з «Карагода» парадавалі жыхароў вёскі Пабеднае абрадам «Святое Раство радасць прыняло». Яны не проста дашлі з Калядкамі, а прынеслі з сабой часцінку каляднага цуду! Гаспадары дамоў з радасцю запрашалі маленькіх артыстаў у госці, бо дзеці ішлі і за сабой Каляду вялі!

Звонкія галасы рабят разносілі па вёсцы калядныя песні, напаўняючы сэрцы жыхароў цеплынёй і радасцю. Яны шчыра жадалі здароўя, шчасця і каб у новым годзе дом заўсёды быў поўны гасцей.

Удзел фальклорнага калектыву «Карагод» у абрадзе — гэта важны ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай народнай творчасці. Такія мерапрыемствы не толькі перадаюць традыцыі з пакалення ў пакаленне, але і выхоўваюць у дзецях любоў да сваёй культуры і гісторыі.

Каляды ў Лельчыцкім раёне — гэта час цяпла, радасці і адраджэння старажытных звычаяў. Калядкі, выкананыя юнымі талентамі, зрабілі гэтае свята па-сапраўднаму чароўным і запамінальным для ўсіх.

Екатерина ЮНИЦКАЯ.

Фото автора.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: