Звон Хатыні

0
196

Менавіта гэты боль адзываўся ў сэрцах жыхароў аграгарадка Тонеж 6 студзеня… У гэты дзень традыцыйна ля мемарыяльнага комплексу «Спаленым» сабраліся нераўнадушныя жыхары вескі, работнікі бальніцы, лясніцтва, школы.

Вядучыя мерапрыемства, культарганізатар філіяла Тонежскага СДК Валянціна Кротава і ляснічы Тонежскага лясніцтва Вадзім Гаўрылавец, вярнулі прысутных мерапрыемства ў той зімовы дзень 43–га, калі:

Уварваўся ў веску

Карны атрад,

Каб правесці

Па-свойму

Калядны абрад…

Старшыня сельскага Савета Кацярына Барысенка адзначыла:

— Трагедыя ў Тонежы — гэта страшная старонка ў гісторыі нашага раена. Памятаць пра яе — значыць не дапусціць паўтарэння падобных зверстваў у будучыні. Памяць аб ахвярах трагедыі будзе жыць у сэрцах вяскоўцаў і напамінаць пра каштоўнасць міру і чалавечага жыцця…

Старшыня Тонежскай ветэранскай арганізацыі Тамара Прыбалавец са слязамі на вачах нагадала пра адзіную сведку  — Бараўскую Таццяну Андрэеўну, якая страціла ў той дзень чацвярых дзяцей і якая кожны дзень, да апошняга дня свайго жыцця, прыходзіла на месца трагедыі:

Тут толькі адну

Песню-плач паўтарала:

Бо іншых жанчына

З таго дня не знала.

… Усе пытала вайну:

«За што дзетак забрала?…

І для чаго ей, зладзейка,

Жыцце даравала…»

Потым было ўскладанне кветак… Гук метранома… Калакольны звон… Літургія па бязвінных ахвярах фашызму са словамі протаіерэя Іаана Палына, якія кранулі  не толькі душу, але і сэрцы прысутных.

Мерапрыемства скончылася словамі вядучых:

Тут без слез хвалявання

Нельга стаяць…

Людзі! Не дайце

Зноў такой

Бядзе стаць!

Беражыце жыцце

І мір на планеце,

Каб войн больш

Не зналі

Ні маці, ні дзеці!..

Каб ніколі-ніколі

Не плакалі маці

Над нарытай вайной

Магілай дзіцяці!..

І каб не чуўся ніколі

Сірот голас і плач!..

Каб мірны народ

Не губіў кат-палач!

Выказваю вялікі дзякуй  Кацярыне Барысенка і дырэктару філіяла Тонежскага СДК Тамары Прыбалавец за праведзенае мерапрыемства, за нашу агульную памяць. 

Валянціна Сакалоўская.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: