Кожную пятніцу – роднае сваё: “Карагод” запрашае да стала

0
185

У цеплай атмасферы ў рамках праекта “Кожную пятніцу — роднае сваё” ўзорны фальклорны гурт “Карагод” ператварыўся ў сапраўдных гаспадароў смачнай і вяселай падзеі. Хлопцы і дзяўчаты з бліскучымі вачамі і поўнымі энергіі сэрцамі пад мудрым кіраўніцтвам загадчыка Ліплянскага СДК Людмілы Лось адкрылі для ўсіх сакрэты беларускай кухні і традыцый. Іх майстар-клас “Бульба валадарыць на стале” стаў гімнам роднай зямлі і яе дарам.

Гэта было не проста гатаванне ежы, а сапраўднае свята душы! “Карагод” запрасіў усіх прыгатаваць беларускія матаржэнікі — страву, напоўненую гісторыяй і любоўю да сваей зямлі. Людміла Міхайлаўна, як знаўца кулінарных традыцый, падрабязна раскрыла ўсе сакрэты гэтага смачнага блюда. Яе словы былі напоўнены мудрасцю і любоўю да беларускай культуры, а парады — каштоўным скарбам для ўсіх жадаючых асвоіць гэта старадаўняе майстэрства.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю і азартам дапамагалі на кожным этапе. З энтузіязмам дралі бульбу, дробна насякалі часнык і цыбулю, ад якой даносіўся востры пах, асцярожна ўбівалі яйкі, сыпалі прыправы і старанна перамешвалі ўсе інгрэдыенты, адчуваючы сябе кулінарнымі майстрамі. У кожным руху адчувалася гармонія і радасць ад сумеснай працы.

Атмасфера была напоўнена смехам, шчырымі размовамі і станоўчымі эмоцыямі. Кожны ўдзельнік адчуваў сябе часткай адной вялікай і дружнай сям’і, аб’яднанай любоўю да роднай культуры. У паветры вітаў пах смачнай ежы і радасці.

І вось, калі залатыя матаржэнікі паспелі на стале, пачалося сапраўднае свята смаку! За сталом панавала сяброўская атмасфера. Гутаркі, жарты, успаміны — усё гэта спляталася ў адну вяселую мелодыю. А смак стравы… проста неапісуемы! Кожны адчуваў сябе шчаслівым і задаволеным.

Але на гэтым яны не спыніліся! Пасля сытнага абеду “Карагод” завіхрыўся ў танцы “Заёнец”. Рух, музыка — усё гэта напаўняла залу радасцю і шчырасцю.

“Кожную пятніцу — роднае сваё” — гэта не проста праект, гэта выбар кожнага з нас, хто шануе сваю краіну, культуру, мову. Гэта магчымасць адчуць сябе часткай вялікай беларускай сям’і, умацаваць нашы традыцыі і перадаць іх будучым пакаленням. Гэта заклік да адраджэння нацыянальнай самасвядомасці і гонару за свае паходжанне.

І мы ўпэўнены, што іх ініцыятыва натхніць многіх на новыя творчыя пошукі і адкрыцці ў свеце роднай культуры. Бо толькі тым, хто шануе свае мінулае, належыць будучыня!

Алеся Паўлечка.

Фота аўтара.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: