Маўчаць ці гаварыць? Давайце паспрабуем разабрацца ў сутнасці дадзенай справы. Дзеля гэтага, на маю думку, варта звярнуцца да знакамітых. Што ж аб гэтым гавораць яны? Калі ж варта памаўчаць або сказаць?

— Супакой мацнейшы, чым эмоцыі. Маўчанне грамчэй, чым крык. Раўнадушша страшней, чым вайна. Марцін Лютэр.

 — Маўчы, пакуль ты не ў стане сказаць нешта такое, што больш карыснае, чым твае маўчанне. Архімед.

 — Маўчы ці гавары што-небудзь лепшае за маўчанне. Піфагор.

 — Маўчанне — гэта сябар, які ніколі табе не здрадзіць. Канфуцый.

А цяпер давайце паразважаем і мы. Мне здаецца, што галоўнае — сустрэць такіх людзей, якія зразумеюць цябе нават тады, калі ты маўчыш. Маўчым, бо хочам сказаць намнога больш, чым хтосьці зможа зразумець. Іншы раз мы надта пашкадавалі, што сказалі, але ніяк не пашкадавалі аб тым, што змаўчалі, бо сваім маўчаннем надта крычым. Калі б хто ведаў аб гэтым. Варта ўспомніць, што самыя важныя словы ў жыцці мы вымаўляем моўчкі. А іншы раз патрэбна памаўчаць, каб цябе пазналі, і пайсці, каб цябе заўважылі.

Калі чалавек маўчыць, дык гэта не значыць, што ен не гаворыць. Больш за ўсе небяспечны той, хто слухае, думае і моўчкі робіць вывады. Не трэба чалавека недаацэньваць толькі па тым, што ен маўчыць, бо ен ведае больш, чым гаворыць, думае болей, чым выказвае, і заўважае болей, чым вы ведаеце.

А часам мы маўчым, калі трэба крычаць, мы стаім, калі трэба бегчы, мы смяемся, калі трэба плакаць, і губляем тое, што ніяк не трэба губляць. Многія не стукаюць у зачыненыя дзверы і не чакаюць адказу, а моўчкі зачыняюць свае.

Трэба ўмець маўчаць наогул аб усім, што мае значэнне толькі для цябе аднаго (адной). Іншы раз не трэба крычаць, нікому нічога не даказваць, не ўмаляць, не ўпрошваць… Проста плечы расправіць і адысці ў цішыню. Бо есць такія людзі, якіх лепш не выпраўляць, нічога ім не раіць, а тым больш не даказваць — ад іх проста быць далей, а іх самаўпэўненасць сама сыграе з імі злы жарт, бо гэта іх ілюзія.

Часта хочацца ўсе сказаць, што адчуваеш, аб чым думаеш, але наўрад гэта прывядзе да чагосьці станоўчага, а пагэтаму проста маўчыш.

Часта маўчанне — золата. Але бывае і так, што маўчаць не трэба. Чаму? Я, як настаўніца мовы і літаратуры, у час працы ў школе пераканалася ў гэтым. Бо з дапамогай мовы вучымся разважаць, даказваць, аспрэчваць. Менавіта дзякуючы дыялогу ў школе дзеці вучацца разважаць, думаць. Дыялог — спосаб пазнаць гэты свет. На ўроках настаўнікі часта задаюць пытанні, якія патрабуюць удумлівага адказу. Вучні іншы раз маўчаць, бо саромеюцца, нясмелыя. І вось тут, я мяркую, задача настаўніка — развіваць будучых дарослых людзей. А таму трэба прыкладаць намаганні і вучыць адстойваць свае погляды ў адносінах да падзей, а таксама паводзін герояў таго ці іншага твора. І тут ужо без мовы не абысціся. Таму ў гэтай сітуацыі не апошняя роля настаўніка, які павінен вучыць падрастаючае пакаленне выражаць свае думкі.

У працы, у мастацтве, пачынаючы нейкую новую справу, трэба вучыцца выказваць сваю думку, дапамагаючы людзям. Гэта можа быць малюнак, песня, музыка, фотаздымак, нейкі ўласны выраб ці іншае.

У заключэнне хачу параіць самае важнае:

Не варта нікому нічога асабліва тлумачыць! Хто не хоча слухаць — не пачуе, не зразумее і не паверыць, а той, хто верыць і разумее, — не адчувае патрэбу ў тлумачэнні.

Так хочацца верыць людзям! Дык некаторыя абавязкова дакажуць, што не варта.

Але надта радуе, што такіх значна менш. А калі будзем многае захоўваць, аб чым ідзе размова, у адносінах паміж намі, людзьмі, дык і спрэчак, а тым больш канфліктаў, будзе намнога менш. А гэта карысна для нашага здароўя!

Хачу закончыць радкамі з майго верша «Новы пачаўся год».

Новы год крочыць па Планеце,

Радуюцца дарослыя

і асабліва дзеці,

Незвычайнае бачыцца

ва ўсім —

І ў вялікім, і ў малым.

Пад белымі абрусамі

Зямля з неабдымных палеў,

У дамах у навагодні час таксама

Сцелецца бель абрусаў.

Сабрала зіма-красуня

У суметы з палеў снягі,

І нам бы сабраць агулам

Усіх жыхароў Зямлі.

Час пад паўнюткі келіх

Марыць, да зор ляцець,

Час пад выцце мяцеліц

Песням людскім звінець.

Ветрана.

Вецер зносіць

Снег з паралеляў Зямлі.

Радасна. Радасць прыносіць

Шчасце і дабрыню.

Час паскарае палет,

Новы пачаўся год.

Хачу пажадаць у новым 2026 годзе жыхарам нашага раена ды ўсім людзям здароўя, шчасця, міру ад душы.

Сення, заўтра і заўжды.

Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: