Дарагія парафіяне! Хрыстус уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!

Няхай гэтая Пасхальная радасць адгукнецца ў сэрцы кожнага, хто адказвае з вялікай пашанай на гэты радасны вокліч!

Гэта ўрачыстасць Перамогі Езуса, у якой Ен нам дае ўдзел, дык скарыстаем яе ў сваіх штодзенных змаганнях з клопатамі, цяжкасцямі і непаразуменнямі, якія ўзнікаюць на жыццевым шляху. А святочны стол з вялікоднымі стравамі і чырвонымі яйкамі няхай нас яшчэ больш з’яднае паміж сабою і дапоўніць надзеяй, якой так часта не хапае ў шэрай паўсядзеннасці.

Няхай супакой Хрыстовы пранікне нашыя светлыя памкненні ў будучых стараннях, каб мы, дбаючы аб здароўі фізічным, не забываліся і аб духоўным.

Поўных Божай ласкі, духоўнай радасці і супакою святаў Вялікадня Хрыстовага ўсім вам!

Няхай пасхальны заклік «Хрыстус уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» гучыць на нашай зямлі і будзіць людзей да новага жыцця ва ўваскрослым Езусе.

Жадаю вам, каб Велікодныя святы напоўнілі вашы сем’і спакоем, радасцю жыцця і шчодрымі ласкамі Уваскрослага Пана. Няхай Змертвыхпаўсталы Езус, які перамог грэх і смерць, суправаджае вас і благаслаўляе на кожны дзень жыцця.

Пробашч Рымска-Каталіцкай Парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Маці Божай Фацімскай ксендз Вінцэнты Віталіс МЫШОНА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: