Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Вайна прыносіць людзям вялікія пакуты, якія складаюцца пералічанымі словамі: боль і калецтва, голад і пакуты, палон і смерць блізкіх, разбурэнне надзей і эканомікі краіны. Ад вайны пакутуюць ні ў чым не павінныя дзеці і моладзь, якая не ведае, чаго чакаць ад будучыні, вакол бачыць толькі разбурэнні. Дзеці, пры страце блізкіх і родзічаў, трапляюць у дзіцячыя дамы ці інтэрнаты.

У Вялікую Айчынную вайну падобная практыка была пастаяннай з’явай. Менавіта тады з’явіліся сувораўскія вучылішчы, куды траплялі дзеці воінаў, якія загінулі ў гэтай вайне. Яна, вайна, нясе не толькі смерць, разбурэнні, пакуты, гора, але і ламае лесы, а таксама здольна змяніць і самога чалавека. Вайна — жахлівая падзея, але тут раскрываецца сапраўдны характар чалавека, усе якасці, якія не праяўляюцца ў звычайным жыцці, выходзяць наверх.

Вайна стварае такія сітуацыі і выпрабаванні, якія загартоўваюць душу і прымушаюць пераасэнсоўваць свае жыцце.

Аб гэтым напісаны тысячы кніг і зняты сотні фільмаў, дзе кожны раз мы бачым змены дзеянняў, думак і светапоглядаў чалавека на вайне.

Вайна — самае страшнае, што можа быць у жыцці чалавека. Гэта падзея часам пазбаўляе чалавека ўсяго: матэрыяльных дасягненняў, дома, сям’і і нават жыцця…

Яна стварае мноства цяжкасцяў і выпрабаванняў, хтосьці іх пера-адольвае, а хтосьці здаецца.

Вайна змяняе чалавека ў лепшы ці горшы бок. Ен, чалавек, ужо не можа быць ранейшым. Прайшоўшы праз выпрабаванні, чалавек, калі ен сапраўды з’яўляецца чалавекам, многае пераасэнсоўвае, пачынае цаніць жыцце, сваіх родных і блізкіх. Такі шлях прыводзіць чалавека да Бога, да свядомасці таго, што есць большае, чым прага да славы, грошай.

Есць яшчэ гонар, самаахвярнасць і любоў да ўсяго, што нас акружае, а не толькі мірскія задавальненні і эгаізм.

Вялікая Айчынная вайна забрала не толькі ў мяне, але і ў многіх родных, блізкіх і нашых бацькоў.

Я не ведаю, што такое бацькоўская ласка і падтрымка, бо калі яго забіралі як падпольшчыка прама з хаты бацькоў маей маці, дык мне было трошкі болей за адзін год. Выдаў іх, падпольшчыкаў, паліцай ярмольчык, які доўгі час пасля вайны жыў у Германіі пад іншым прозвішчам.

Як забіралі бацьку, маці расказала амаль у канцы свайго жыццевага шляху.

«Вельмі цяжкі ўспамін», — гаварыла яна, калі я часта пыталася, што гэта за гуз у мяне на лбе (гуз — нараст ад удару).

Маці паведала, што бацьку забіралі прама з хаты, дзе мы жылі. Усіх нас фашысты і паліцаі паставілі тварамі да сцяны. Мяне маці трымала на руках.

Бацьку сталі звязваць рукі, а ен пасылаў ім праклены. У гэты час я заплакала. Тады паліцай падбег, выхапіў мяне з рук маці і кінуў на падлогу, я заплакала гучней, з другога боку падскочыў фашыст і штурхнуў моцна мяне нагой, я ўдарылася ілбом аб сцяну, пацякла кроў. Тады, рызыкуючы сваім жыццем, падбегла да мяне маці, зняла з галавы хустку і перавязала рану.

А рана, што з часам ператварылася ў гуз, стала на ўсе гады напамінкам аб гэтай страшнай трагедыі, зверствах паліцаяў і фашыстаў. Для мяне бацька застаўся назаўседы маладым, а ў памяці маей жывым, як на фота-здымку. Фашысты не знішчылі яго, як не змаглі сцерці маю любоў да бацькі. Бо дабро перамагае зло. А фашызм — гэта і есць зло.

Так, як зрабілі фашысты, — гэта агідна. Прага да ўлады не спыніла іх ні перад чым. І перад маей сям’ей таксама.

Бяда, як кажуць, адна не ходзіць.

Ад усяго перажытага моцна захварэла маці, хвароба прыкавала яе да ложка на цэлых шэсць гадоў. Я і малодшы брат апынуліся ў дзіцячым доме.

Паабяцала сабе ў што б там ні стала абавязкова прадоўжыць бацькаў прафесійны шлях — стаць настаўніцай.

Не згубіла веру ў сябе і выканала абяцанае свайму бацьку, здзейсніла мару. Болей 30 гадоў аддала сваей любімай прафесіі.

Выказваю бязмежную любоў, удзячнасць і трапяткія адносіны да памяці аб ім, бацьку. Фашызм хоць і пазбавіў мяне майго бацькі, але ен не знішчыў любоў да яго. Я адчуваю, што ен дзесьці побач, дзесьці есць. Ніякія вылюдкі фашысцкія не змогуць забіць бацьку, ен будзе жыць вечна.

Хачу закончыць некалькімі радкамі з майго верша, прысвечанага бацьку.

На пачатку жыцця

Вайна цябе забрала ў 22.

Свет маладосці толькі-толькі

заззяў,

Калі голас Радзімы пазваў.

Настаўнікам быў — прафесія

Самая чалавечная…

Сеяў разумнае, добрае, вечнае.

Многа выпрабаванняў

у час вайны сустрэў:

Падполле, арышт, фашысцкі

Засценак — і расстрэл.

Хай ніколі не будзе вайны…

   Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: