Пасля заканчэння Гомельскага педвучылішча ў 1959 годзе па накіраванні я трапіла ў Лельчыцкі раен.

Да Лельчыц дабіралася ў перапоўненым аўтобусе, усю дарогу давялося стаяць.

Але ж мяне, 17-гадовую, надта ветліва і неяк па-бацькоўску сустрэў загадчык раеннага аддзела адукацыі Трафім Піліпавіч Шаршнеў.

Пытанне, з якім звярнуўся Трафім Піліпавіч, вельмі здзівіла мяне: «Вы спяваеце?» Я, канешне, адказала, што перш за ўсе прыехала вучыць дзяцей пісьменнасці і грамаце, а спяваць люблю, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці.

Тады загадчык растлумачыў, што ў раене будзе праходзіць агляд мастацкай самадзейнасці школ, а таму ў вескі ен імкнецца накіраваць выпускнікоў, якія б маглі арганізаваць мастацкую самадзейнасць. Асабліва туды, дзе есць васьмігодкі. Я вельмі абрадавалася, бо трапіць у такую школу (васьмігодку) было маей марай.

У хуткім часе Трафім Піліпавіч аб’явіў, што далейшая мая дарога працягнецца да вескі Баравое, куды можна дабрацца на грузатаксі. Гэта мяне супакоіла. Бо цэлую асобную сумку я яшчэ везла кніг і наглядных дапаможнікаў.

А тое, што я спяваю, расказала загадчыку адна наша выпускніца, якая трапіла ў Лельчыцкі раен, як і я, па накіраванні. З Марыяй Іосіпаўнай Андруковіч мы вельмі часта потым сустракаліся, дзяліліся сваімі праблемамі і поспехамі. Пераначаваўшы ў гасцініцы, на другі дзень даведалася, дзе стаянка грузатаксі, і разам з іншымі стала чакаць, калі прыбудзе.

Як і ў аўтобусе, у якім ехала з Мазыра да Лельчыц, людзей у грузатаксі было многа. Некаторыя, хто купіў білет з месцам, сядзелі, ім пашанцавала, іншыя каля іх на падлозе ўладкаваліся на сваіх рэчах, а большасць пасажыраў стаяла. І я таксама.

Вось адзін з пасажыраў звярнуўся да мяне з запытаннем, маўляў, што гэта за такое дзіця незнаемае да іх едзе. Я адказала, што настаўніца, буду вучыць іх дзяцей.

На некаторы час раптам усталявалася цішыня. Толькі час ад часу я ўлаўлівала зацікаўленыя погляды ў мой бок, нейкія добрыя і спагадлівыя.

Адна думка не пакідала: як жа сустрэлі мяне Лельчыцы?

Бачыла аднапавярховыя драўляныя ў асноўным дамы, драўляныя вузенькія на многіх вуліцах тратуары. Асцярожна трэба было ступаць на канец дошкі тратуара, каб другі канец яе, раптам падняўшыся, не параніў цябе.

А вось ужо воддаль відаць хаты вескі Баравое. І неяк непрыкметна з’явіліся думкі пра вучняў. Якія яны? Як сустрэнуць?

Думкі раптоўна прыпыніліся, калі заўважыла, што грузатаксі ўжо ў Баравым.

Жанчыны дапамаглі мне выгрузіць рэчы.

Тут, недалека ад прыпынку, я заўважыла дом і лавачку каля яго. Падыйшла, паставіла рэчы і прысела. З хаты выйшла жанчына гадоў 45-50, прывіталася, сказала, што яна настаўніца пачатковых класаў — Яўдачэнка Марыя Якаўлеўна.

— Калега, значыць, прыемна, — адказала я.

Потым жанчына расказала, што з ей жыве дачка з дзецьмі, а так бы яна ўзяла мяне на кватэру.

Раптам Марыя Якаўлеўна заўважыла жанчыну, якая праходзіла міма нас на вуліцы. Жанчына тут жа звярнулася да яе:

— Параска, вазьміце на кватэру настаўніцу.

Суседка не адмовіла, паабяцала пагаварыць са сваей старэйшай сястрой Любкай (так ласкава назвала яе).

Вярнулася вельмі хутка і сказала, што яны згодны ўзяць мяне на кватэру.

Так я апынулася пад наглядам дзвюх сясцер — Параскі і Любкі, якія сталі для мяне, нібы родныя маці, надта клапаціліся і паважалі.

Настаўнікі і дырэктар, уважлівы і надзвычай чулы чалавек, сустракалі мяне вельмі цепла.

Да сенняшняга дня гэты ўспамін жыве ў маім сэрцы. Толькі дырэктар школы Ляхавец Рыгор Цімафеевіч, агледзеўшы мяне, худзенькую, невысокага росту, чамусьці раптам прамовіў:

— Ну вось, ужо дзяцей сталі прысылаць…

Але пазней, заўважыўшы маю стараннасць і настойлівасць, Рыгор Цімафеевіч стаў па-іншаму глядзець на некаторыя рэчы.

Да заняткаў заставалася некалькі дзен, таму я ўвесь час думала пра маіх вучняў. Першы ўрок асабліва трывожыў, таму надзвычай дасканала рыхтавалася да яго. Дарэчы, так было і потым, на працягу многіх гадоў.

І вось першая сустрэча з першакласнікамі. Мой клас размяшчаўся ў наемным памяшканні.

Упэўнена, нават з нейкім гонарам увайшла ў так званы клас. Дзеці глядзелі на мяне па-рознаму: хтосьці спалохана, іншыя — з усмешкай, насцярожана. Я ўсміхнулася, кожнага з 25 вучняў абвяла позіркам. Потым сказала, што буду вучыць іх пісаць, чытаць, лічыць. Размаўляла з дзецьмі па-добраму, ветліва.

Час тады быў цяжкі, некаторыя вучні — фізічна слабыя. Разумеючы гэта, старалася падтрымаць кожнага, абнадзеіць. І яны мне даверыліся. Я гаварыла, што вучоба — гэта вялікая і адказная праца, але калі яны будуць стараннымі, то ўсе атрымаецца.

Ва ўзаемаадносінах з дзецьмі, з калектывам настаўнікаў школы ўсе склалася добра.

Калегі-настаўнікі падтрымлівалі мяне, не было зайздрасці, панавала цеплая атмасфера. Добры быў час, але цяжкі. Нават месца ў школе не хапала. Нягледзячы на праблемы, працаваць было цікава.

Галоўнае — не прынізіць пачуцце годнасці вучня, не пакрыўдзіць яго. Скажу, што незаўседы ўсе ішло гладка, былі і цяжкасці і хваляванні. Калі настаўнік лічыць, што не дасягнуў усяго, што магчыма, то гэта і есць рух наперад.

Патрэбна заўседы разумець таго, з кім размаўляеце, праяўляць больш дабрыні, увагі адзін да аднаго. Трэба заўседы падтрымліваць чалавека ў цяжкую хвіліну.

Захаваліся ў памяці некаторыя моманты ад маіх першых крокаў настаўніцкай працы. Ідзе ўрок матэматыкі. Раптам адчыняюцца дзверы, і заходзіць коцік. Позіркі дзяцей адразу накіраваліся туды, дзе з’явіўся коцік. І тады я звярнулася да вучняў з пытаннем, маўляў, хто хоча пагладзіць яго. Рукі паднялі ўсе. Я спалохана падумала, што ўрок прапаў. Таму сама пагладзіла яго, узяла на рукі і прапанавала кожнаму падысці да мяне і пагладзіць. Потым правялі коціка ў другі пакой.

Таксама ветліва і з павагай да мяне звярталіся і бацькі маіх вучняў, ды і наогул усе жыхары вескі Баравое, а потым і вескі Стадолічы, дзе я некаторы час працавала ў малодшых класах.

Пасля заканчэння філалагічнага факультэта прадоўжыла працаваць у лельчыцкай сярэдняй школе №2. Спачатку працавала выхавацелем групы падоўжанага дня, а з 1964  па 2006 гады выкладала родную мову і літаратуру.

Сем гадоў, ужо знаходзячыся на заслужаным адпачынку, загадвала школьным музеем «Бацькоўская хата» і была кіраўніком гуртка «Мудрае слова народнае».

Завочна ў 1970 годзе з чырвоным дыпломам я скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «педагогіка і методыка пачатковага навучання», а ў 1980 годзе, таксама з чырвоным дыпломам — гэту ж вышэйшую ўстанову па спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура».

Па жыцці я стараюся ісці з пачуццем праўды і справядлівасці. Таму крэда маей жыццевай дарогі — у любімых радках Пімена Панчанкі

Мо бяда каму здушыла горла,

Можа, хтось не можа ўжо

дыхнуць?

Не забудзь туды раней за гора

Хоць на дзве хвіліны заглянуць.

Я ганаруся сваімі вучнямі, якія абралі самыя розныя прафесіі. Але самае галоўнае, лічу, каб былі сапраўднымі людзьмі, чулымі, добрымі, сумленнымі.

Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
1

Добавить комментарий

Войти с помощью: