На працягу многіх гадоў жыццё звязала нас з творчым калектывам «Натхненне» Стадоліцкай сельскай бібліятэкі. Кіруе гэтым калектывам мясцовы бібліятэкар Ніна Прыбалавец — таленавіты, няўрымслівы чалавек. Для многіх жыхароў яна перастала быць проста бібліятэкарам, сама яна з’яўляецца ўдзельніцай свайго творчага калектыву, піша сцэнарыі для святочных мерапрыемстваў і сама выходзіць на сцэну ў якасці вядучай і артысткі.
Есць у мяне цудоўны сябар Якуб Ліпскі, з ім разам мы бываем частымі гасцямі ў творчага калектыва «Натхненне», прымаем самы актыўны ўдзел у святах і мерапрыемствах. Шчыра хачу расказаць пра гэты калектыў. Па-першае, гэта творчыя і таленавітыя людзі. Многія з іх, нягледзячы на свой узрост, займаюць актыўную жыццевую пазіцыю, прымаюць удзел ва ўсіх вясковых мерапрыемствах, у раенных, а таксама ў школьных. Калі ўступаеш з імі ў дыялог, то даведваешся, што гэта звычайныя вясковыя працавітыя людзі, адкрытыя, душэўныя, якія на працягу многіх гадоў працавалі ў калгасе даяркамі, цялятніцамі, паляводамі. Сярод іх есць былыя настаўнікі, працаўнікі розных прафесій сацыяльнай сферы. І яшчэ зараз, нягледзячы на свае хваробы, жыццевыя цяжкасці, сталы ўзрост, яны працягваюць актыўнае жыцце, трымаюць і даглядаюць хатнюю жывелу, працуюць на сваіх прысядзібных участках, агародах і гэтым паказваюць прыклад маладому пакаленню: прыклад любові да жыцця, да сваей зямлі, вескі, Радзімы!
Удзельнікаў у «Натхненні» яднае адно — неабыякавасць да песні, да нашай самабытнасці. Яны ўсе падкрэсліваюць, што для іх творчасць — не хобі, а асэнсаваны выбар на карысць сваей беларускай культуры. «Мы жывем на зямлі, дзе кожная сцяжынка, кожны куточак памятае якую-небудзь песню. І калі мы яе не праспяваем, не раскажам пра яе, не прадэманструем моладзі, што тады? Тэлевізар? Інтэрнэт? Там усе прыгожае, але яно не наша, не беларускае. А наш сэнс жыцця — данесці да моладзі, што ў нас есць свая мова, свая вышыванка, свая калыханка, якую спявала маей маці бабуля. Затым матулін голас спяваў мне песню, яе бабуліну калыханку, у дзяцінстве на роднай мове», — гутараць удзельнікі творчага калектыва.
Чамусьці мы, беларусы, саромеемся размаўляць на роднай мове. Трэба браць прыклад з нашых суседзяў — рускіх. Усе яны ад малога да вялікага, размаўляюць на рускай мове. Пагэтаму мы ўсе разам павінны вучыць сваіх дзяцей і ўнукаў зносінам на роднай беларускай мове, перадаваць гэта каштоўнае і вялікае багацце ў тыя месцы і краіны, дзе жывуць нашы дзеці і ўнукі. Няхай усюды ведаюць, што есць такія палешукі са сваей мовай, звычаямі і абрадамі, і жывуць яны ў самай прыгожай, квітнеючай краіне — Беларусі! І менавіта такія людзі, як гурт «Натхненне», і есць носьбіты палескай культуры, абрадаў, звычаяў і кулінарных традыцый. Я асабіста з вялікім гонарам і пашанай стаўлюся да палешукоў старэйшага ўзросту і майго пакалення, таму што яны сапраўды маюць права і гонар звацца палешукамі.
Паважаныя чытачы. Я вам не дарэмна распавядаў пра цудоўны клуб «Натхненне». Ен вучыць нас быць сапраўднымі беларусамі, палешукамі і добрымі людзьмі. Хадзіце часцей на сустрэчы з гэтымі творчымі людзьмі, слухайце і ўпітвайце ўсе, што яны вам даносяць, пераймайце іх паводзіны ў тых ці іншых абставінах. Я гэты тэкст адрасую болей для маладога пакалення: не дайце знікнуць нашай мове, народнаму скарбу, чалавечнаму, каштоўнаму, усеагульнаму таму, што дазваляе нам звацца «людзьмі».
Вялікі вам дзякуй, творчы, цудоўны гурт «Натхненне», за вашу адданасць беларускай зямлі! На такіх людзях, як вы, трымаецца наша спадчына, традыцыі і абрады. Я вельмі ўдзячны вам за творчае супрацоўніцтва, сустрэчы і прыгожыя вясковыя вечары. Мне здаецца, што ўсе гэта застанецца з намі на ўсе жыцце, з нашымі дзецьмі і ўнукамі. Спадзяюся, што наша пакаленне пражыло не дарма, бо ў будучыні маладое пакаленне само заахвоціцца да зносін на роднай мове, будзе зберагаць беларускія традыцыі і звычаі. Так трымаць!
Рыгор Бабчанок, член саюза пісьменнікаў Беларусі, і Якуб Ліпскі.
Жаночы клуб «Натхненне» — крэмень пакалення
Вечарам вячоркі:
Мае пакаленне
Танчыць вальсы, полькі
І спявае «Натхненне».
Льецца песня вескай
Праз усе двары,
Спяваюць шчыра, проста
Даўнія сябры.
І душа хмялее —
Божае з’яўленне,
Захапіць умее
Голасам «Натхненне».
Гурт даўно знаемых
Мясцовых жанчын,
Гучныя імены,
Гарманіст адзін.
Грае на гармоні,
Песня душу рве,
Ляціць наваколлем,
Да сябе заве.
Пацярпіць работа,
Трошкі пастаіць,
Паспяваць ахвота,
Бо душа гарыць.
Час ідзе чаргою,
Вечар, бы імгненне.
Спявае талакою
Цуднае «Натхненне»!
Рыгор Бабчанок.


















