Паміж тым і гэтым

0
28

Рецепт простого теплого салата с курицей для легкого ужина

Жнівеньскія вечары з лёгкай прахалодай — час, калі лета яшчэ не скончылася, але думкі пра хуткую восень і зіму займаюць галаву ўсё больш. Дастаеш пухнатую коўдру і шарсцяныя світары, а на стол хочацца паставіць што-небудзь цёплае.


Сезон гарачых наварыстых супоў, тушанай бульбы, пірагоў з яблыкамі і карыцай яшчэ наперадзе. А стравы выключна з гародніны і садавіны, што ратавалі ў спякотныя дні, ужо хочацца адставіць убок. 

Можа, цёплая салата? Гэта і не зусім гарачае, аднак і не салата ў звычайным разуменні. Нешта памежнае. Як і жнівень з днямі, напоўненымі яркімі сонечнымі промнямі, але па-восеньску халоднымі начамі. Тут на першы план выходзіць пошук балансу, імкненне да новага без развітання са старым. 

Вам спатрэбіцца:

Мяса курыцы без костак (філе, сцягно) — 250 г

Пекінская капуста — 150 г

Гуркі — 2–3 шт.

Памідоры — 2 шт.

Чырвоная цыбуля — палова галоўкі

Соль, зеляніна на смак

Для запраўкі:

Аліўкавы алей — 2 ст. л.

Гарчыца ў зерні — 1 ст. л.

Мёд — 1 ч. л.

Сок паловы лімона

У якасці свежай, хрумсткай асновы бяром пекінскую капусту (можна замяніць на ліставую салату), якую шаткуем так, каб яе было зручна прыхапіць відэльцам. Дадаём у міску свежыя гуркі, парэзаныя на невялічкія брусочкі, і памідоры, парэзаныя долькамі. Туды ж — чырвоную цыбулю паўкольцамі. 

Пакуль займаемся гароднінай, можна паралельна смажыць курыцу на сярэднім агні з невялікай колькасцю алею. Накрываць патэльню не трэба, будзе смачней, калі на мясе з’явіцца прыгарка. Смажым нядоўга, хвілін 10—15 з кожнага боку. Гатовую курыцу выкладваем на гародніну. 

Дапаўняем страву соусам, для якога змешваем аліўкавы алей, гарчыцу, лімонны сок і мёд. Солім і пасыпаем зелянінай на смак. Перамешваем, і адразу ж можна ўжываць.

СБ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: