Па адной з легенд, сваю назву Лельчыцы атрымалі ад Леля — апякуна лясоў і балот. І да сенняшняга дня спадчына Леля — 69% тэрыторыі раена — займаюць лясы.

Лельчыцы ўпершыню ўпамінаюцца ў 1569 г. Але есць меркаванне, што пасяленні з’явіліся яшчэ ў XV стагоддзі. 31 мая 1412 года князь Вітаўт перадаў удзел Убар (цяпер Лельчыцы) віленскаму біскупу Мікалаю і яго пераемнікам.

З 1569 г. Лельчыцы вядомыя як мястэчка Лельчыцы Мазырскага павета ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

З 1793 г. мястэчка Лельчыцы ўваходзіць у склад Расійскай імперыі і з’яўляецца цэнтрам Лельчыцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

Акрамя Лельчыцкай воласці, на тэрыторыі цяперашняга Лельчыцкага раена была створана Буйнавіцкая воласць.

У другой палове XVIII стагоддзя буйнымі і найбольш населеннымі  пунктамі Убарскай воласці былі Буйнавічы (77 двароў), на другім месцы — Букча (76 двароў) і толькі на трэцім — Лельчыцы (64 двары).

У час рэвалюцыйных падзей 1917 г. дом апошняга Лельчыцкага ўпраўляючага памешчыка пана Баканоўскага стаў месцам супрацьстаяння двух класаў — буржуазіі і сялянства. Група ўзброеных сялян пад кіраўніцтвам Рамана Ліна і Васіля Ляхаўца завязала бітву з ахоўнікамі, у выніку чаго загінуў адзін чалавек.

Улада перайшла ў рукі рабочых і сялян.

У 1917 годзе пачалася нямецкая інтэрвенцыя Кайзераўскай Германіі.

Люты 1918—студзень 1919 гг. — акупацыя Лельчыц нямецкімі вайскамі.

У сакавіку 1920 г. Лельчыцы былі захоплены вайскамі буржуазнай Польшчы.

У канцы ліпеня 1920 г. тэрыторыя Лельчыцкага раена была вызвалена ад белапольскіх інтэрвентаў.

Лістапад 1920—сярэдзіна 1921 гг.: Лельчыцкая воласць падверглася нападу з боку бандаў Булак-Балаховіча і Снавацкага.

І толькі ў сярэдзіне 1921 г. наступіла доўгачаканае мірнае жыцце. 17 ліпеня 1924 г. — дзень нараджэння Лельчыцкага раена (102-я гадавіна).

Насельніцтва Лельчыцкай воласці складала тады 10 126 чалавек.

У той час у воласці дзейнічалі 7 школ і 1 бальніца, а ўжо ў канцы 20-х гадоў налічвалася 1 сямігодка і 26 пачатковых школ, 1 бальніца і амбулаторыя ў Буйнавічах.

У 1929 г. быў арганізаваны калгас «Чырвоны араты».

У сакавіку 1931 г. Лельчыцкім РК КПБ была заснавана раенная газета  «Калгаснік на варце», якая цяпер носіць назву «Светлае жыццё» і ў гэтым годзе адсвяткавала свае 95-годдзе. у сакавіку 1931 г. выйшаў першы нумар газеты «Калгаснік на варце».

27 верасня 1938 г. Лельчыцам прыдадзены статус гарадскога паселка Палескай вобласці. У 1954 г. Лельчыцы ўключаны ў Гомельскую вобласць.

Адкуль пайшла назва нашых Лельчыц?

У самым пачатку я адзначыла адну з першых версій назвы Лельчыц, якая звязана з імем Лель ці Лелька, язычніцкага бажаства, апякуна шлюбу, лясоў і балот. У легендах ен уяўляецца ў выглядзе аіста — леля.

Птушкі, адлятаючы ў цеплыя краіны, збіраліся стаямі якраз у гэтых месцах. Адсюль і назва паселка і аіст на яго гербе.

Па другой версіі назва магла ўтварыцца па імені дачкі мясцовага землеўладальніка Лены Чыцкай, якая, не жадаючы выйсці замуж за нялюбага ваяводу, утапілася ў рацэ Убарць.

Трэцяя версія звязана са словам «лен» — зямельнае ўладанне, якое давалася каралям у жыццевае карыстанне.

Існуе і чацверты варыянт, па якім назва Лельчыцы пайшла ад імя князя Аляксандра Алелькі, чые ўладанні распаўсюджваліся ад Немана да Прыпяці. Князь будаваў на вялікіх прасторах Палесся населеныя пункты, якім патрэбна было даваць назвы. І вось адно з вялікіх пасяленняў магло атрымаць назву ад імя ўладальніка — Лельчыцы.

Сення ў Лельчыцах есць раенны краязнаўчы музей, экспазіцыі якога расказваюць аб гісторыі гэтага пасялення. Заслугоўвае ўвагі Свята-Троіцкая царква, пабудаваная ў канцы мінулага стагоддзя. Храм узвялі як даніну павагі існуючай калісьці Троіцкай царкве сярэдзіны XVII стагоддзя, якую ў 1938 годзе знішчылі.

Будынак цяперашняй царквы гарманічна ўпісваецца ў ландшафт паркавай зоны.

Размешчаны наш гарадскі паселак на левым беразе ракі Убарць, прыток Прыпяці.

У Лельчыцкім раене працуюць сярэднія і базавыя школы.

Наш раен налічвае цяпер 73 населеныя пункты і 12 сельскіх саветаў: Лельчыцкі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Бараўскі, Глушкавіцкі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі, Ударнянскі. Тут пражывае болей 22 000 чалавек.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
2

Добавить комментарий

Войти с помощью: