Сітуацыя — кансервацыя

0
28

Простой рецепт пирога с рыбой и томатами на слоеном тесте – идея для быстрого ужина

Медыкі рэкамендуюць есці не менш за 2–3 порцыі рыбы кожны тыдзень. Як гэтага дасягнуць, калі жывеш у краіне без выхаду да мора?


Нават калі сярод вашых родзічаў ёсць заўзятыя рыбакі, аднымі толькі іх намаганнямі закрыць патрэбу цэлай сям’і ў рыбе наўрад ці атрымаецца. І гаворка тут не столькі пра аб’ёмы (у нашых рэках і азёрах «дабра з плаўнікамі» хапае — хоць кожны дзень з вудай на беражку ся­дзі). Важна тое, што рыба на талерцы павінна быць розная. Чырвоная і белая, тлустая і дыетычная, праснаводная і марская, салёная і запечаная… Час ад часу хочацца бачыць на стале не толькі карасікаў, карпаў ды шчупакоў, але і што-небудзь незвычайнае.

Тут трэба не абыходзіць бокам рыбу ў кансервах. Такі варыянт ежы таксама можа прынесці нямала карысці, паколькі кансервацыя дазваляе захаваць кальцый, фосфар, вітаміны D, A, E і групы B. Яе зручна дадаваць у суп, салаты і іншыя стравы.

Вам спатрэбіцца:

♦ гатовае слоенае цеста — 250 г;

♦ тунец — 2 бляшанкі;

♦ сыр фета — 50 г;

♦ памідоры — 3 шт. (сярэднія) або 100 г чэры;

♦ яйкі — 2 шт;

♦ вяршкі — 50 мл;

♦ соль на смак.

Можна, напрыклад, пакаштаваць рыбны пірог з тунцом з кансерваў. Для асновы бяром гатовае слоенае цеста і выкладваем яго ў форму, папярэдне змазаную маслам. У якасці начынкі кладзём спачатку размяты відэльцам тунец і парэзаны на невялікія кубікі сыр фета. Злучаем у місцы яйкі і вяршкі, солім і заліваем гэтай сумессю рыбу і сыр. Наверх выкладваем парэзаныя памідоры. Выпякаем пірог у духоўцы пры 180 °C 40—50 хвілін.

СБ

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: