У Лельчыцкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адбылося падвядзенне вынікаў работы аддзела за 2018 год. Нараду праводзіў намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Уладзімір Фёдаравіч Клабук.

З дакладам аб становішчы з пажарамі на тэрыторыі раёна, аб пажарна-прафілактычнай працы ў жылым сектары, нагляднай і адміністрацыйнай дзейнасці, праведзенай працы ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а таксама аб прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці і працы з моладдзю выступіў выконваючы абавязкі начальніка аддзела Сяргей Журовіч. Па кожнаму напрамку быў праведзены параўнальны аналіз з 2017 годам.

Па заканчэнні выступу Ўладзімір Клабук падсумаваў працу аддзела, давёў абстаноўку ў вобласці. Былі агучаны праблемныя пытанні і шляхі іх ліквідацыі. Дадзена станоўчая ацэнка работы аддзела па стабілізацыі становішча з пажарамі і гібеллю на іх людзей.

Уладзімір Клабук падзякаваў работнікам аддзела за дасягнуты вынік у забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці і павіншаваў з надыходзячым святам Днём ратавальніка Рэспублікі Беларусь.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: