ёлки
Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Работнікі лясной гаспадаркі ДЛГУ «Мілашавіцкі лясгас» напярэдадні навагодніх святаў пачалі нарыхтоўку і продаж навагодніх дрэў, каб кожны жыхар нашага раёна змог парадаваць сябе і сваю сям’ю навагодняй прыгажуняй — натуральнай, з непаўторным водарам.

Чым парушаць закон і плаціць прадугледжаны ў такіх выпадках штраф, які складае ад 5 да 50 базавых велічынь на фізічную асобу, лепш звярнуцца ў лясніцтва лясгаса і набыць зялёную прыгажуню там. Тым больш, што ў гэты перыяд лясная ахова пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы, і рэйдавыя мерапрыемствы па папярэджанні незаконнай вырубкі дрэў будуць праводзіцца сумесна з прадстаўнікамі ДАІ і Дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Набыць навагоднія дрэвы (ёлку і хвою) можна ва ўсіх лясніцтвах лясгаса ў рабочыя днi з 8 да 17 гадзін.

ДЛГУ «Мілашавіцкі лясгас» запрашае ўсiх за пакупкамi навагодніх дрэў!

Цэны на навагоднія дрэвы:

Назва Кошт
Дрэвы  навагоднія вышынёй да 1 м. 5,58 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 1 да 2 м. 7 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 2 да 3 м. 10 руб.
Дрэвы  навагоднія вышынёй ад 3 да 4 м. 13,5 руб.

 

miloles.by

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: