Лельчицы, рождество, костёл,

Пахвалёны Езус Хрыстус!

Дарагія парафіне, сардэчна віншую вас з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Адвэнт павінен стаць для кожнага з нас новым этапам нашага духоўнага ўдасканалення. Для нас, хрысціян, недастаткова толькі памятаць аб Нараджэнні Божага Сына ў Бэтлееме больш за 2 тысячы гадоў таму. Сваёй ласкай Ён павінен пасяліцца ў нашых душах, каб іх перамяняць і ўдасканальваць. Хрыстовае Нараджэнне запрашае нас дзяліцца дабром так, каб у наступным годзе яго было хаця б трошку больш.

Мне б хацелася  пажадаць Вам сёння штосьці, чаго прагне Той, Хто стварыў кожнага з нас і ведае, што было б для нас добрым. Жадаю, каб кожны ваш дзень быў Божым Нараджэннем. І гэта магчыма з Божай ласкай!

Святая Маці Тэрэза з Калькуты казала, што Божае Нараджэнне прыходзіць кожны раз, калі мы шчыра ўсміхаемся бліжняму; кожны раз, калі  маўчым, каб выслухаць іншага; кожны раз, калі прызнаём нашы памылкі; кожны раз, калі прабачаем, калі ўстаём на абарону слабейшых, калі дапамагаем церпячым, кожны раз, калі дазваляем Богу нарадзіцца ў нашых сэрцах, каб праз нас Ён любіў тых, хто знаходзіцца побач.

Няхай радасць і супакой нашага Пана заўсёды ззяюць у вашых вачах як сведкі Божага Нараджэння, Божай любові!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: