У інтэлектуальнай гульні «Брэйн-рынг» удзельнічалі лельчыцкія вучні

0
520

У Лельчыцах адбыўся першы этап інтэлектуальнай гульні брэйн-рынг «За бяспеку». Бітва розумаў адбылася ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лельчыцкая сярэдняя школа №2»
Асноўнай тэмай гульні стала фарміраванне ў падрастаючага пакалення бяспечных паводзін у розных надзвычайных сітуацыях: дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах, на прыродзе, а таксама былі пытанні на навагоднюю тэматыку.
У ходзе суперніцтва недастаткова было ведаць правільны адказ, тут патрэбны хуткасць мыслення, рэакцыя, хуткі аналіз прапанаваных партнёрамі па камандзе варыянтаў адказу, і правільны выбар найбольш прыдатнага з іх.
У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: Дыпломам III-й ступені ўзнагароджаны навучэнцы лельчыцкай сярэдняй школы №2, навучэнцы сярэдняй школы №1 занялі ганаровае II месца. Бясспрэчным пераможцам і ўладальнікам Дыплома I-й ступені сталі навучэнцы Лельчыцкай раённай гімназіі. Ім і трэба будзе адстойваць гонар раёна на занальным этапе ў горадзе Мазыры.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспеху ў занальным этапе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: