21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Дата для Дня была абраная ў знак памяці падзеяў, што адбыліся ў Дакке (цяпер — сталіца Бангладэш) 21 лютага 1952 года, калі ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю ў абарону сваёй роднай мовы бэнгалі, яны патрабавалі прызнаць яе адной з дзяржаўных моў краіны.

Мова з’яўляецца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з прыкладна 6 тысяч моў свету могуць у бліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

У нашай краіне штогод шырока адзначаецца Дзень беларусскага пісьменства (у першую нядзелю векрасня). Дарэчы, цэнтрам мінулагодняя святкавання стаў суседні горад Іванава. Традыцыйна ў рамках Дня роднай мовы ў Беларусі, як і ў іншых краінах свету, праходзяць розныя мерапрыемствы.

У Лельчыцах 21 лютага ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы пройдзе кніжная выстава «Аматары роднага слова». У дзіцячай і філіялах цэнтральнай бібліятэкі таксама будуць праходзіць мерапрыемствы.

Да Дня роднай мовы ў Лельчыцкай раённай гімназіі прымеркаваны:
дэгустацыя страў беларускай традыцыйнай кухні; народныя гульні; філворды; рэбусы; знакомства з вясельным абрадам у традыцыях нашай малой радзімы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: