На бацькоўскім сходзе ў Сіманічах казалі аб школе і сям’і

0
800

Кожны год у Сіманіцкай сярэдняй школе ў першай палове трэцяй чвэрці праходзіць агульнашкольны бацькоўскі сход. У гэтым навучальным годзе тэма сходу была “Узаемадзеянне школы і сям’і – шлях да супрацоўніцтва ў прафілактыцы супрацьпраўных учынкаў школьнікаў” з канцэртнай праграмай, прысвечанай малой радзіме “Зямля бацькоў – зямля святая”.Першая афіцыйная частка сходу – справаздача школы за год працы, вынікі ўдзелу школы ў раённых, абласных і рэспубліканскіх адукацыйных і творчых мерапрыемствах. Далей бацькі пазнаёміліся з інфармацыяй па тэме сходу, выкладзенай у дакладах сацыяльнага педагога школы Казачэнка Ларысы Мікалаеўны, участковага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх Хамутоўскай Ганны Анатольеўны, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Лельчыцкага райвыканкама  Грыба Уладзіміра Адамавіча. На сход быў запрошаны настаяцель Сіманіцкага Храма Богаяўлення ацец Іаан, які выступіў па тэме сходу аб ролі бацькоў у прафілактыцы супрацьпраўных учынкаў школьнікаў.

Другая частка сходу – канцэртная праграма, якую рыхтавалі  вучні разам з настаўнікамі. На гэты раз выступленне вучняў было прысвечана малой радзіме вёсцы Сіманічы, якая ў гэтым годзе адзначае 500 гадоў з дня заснавання.

“Усе мы жывём на планеце Зямля. Гэта дом для ўсіх нас. Каб зберагчы гэты вялікі дом, неабходна спачатку палюбіць невялічкую яго частку, якую называюць малой радзімай”, – такімі словамі вядучыя пачалі канцэрт. Вучні школы спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы. Яны ад усёй душы прызнаваліся ў любові да сваёй роднай зямлі:

Мой родны край, маё Палессе!
Край дзіўных золкаў, непаўторных вечароў!
Табе, мая Радзіма,  я складаю песні,
Каб прызнавацца ў любові зноў, і зноў, і зноў.

Патрыятызм – пачуццё, якое выхоўваецца іменна ў дзіцячым і падлеткавым узросце. Усе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве, упэўніліся: у Сіманіцкай школе выхоўваюць сапраўдных патрыётаў.  Калі мы будзем шанаваць і паважаць сябе і сваю зямлю, захоўваць тую спадчыну, якая нам засталася, тады мы з гонарам можам сказаць: “Жыву ў Беларусі – краіне міру і дабра”.

Цішкевіч Карына, вучаніца 10 класа, член аб’яднання па інтарэсах “Юны карэспандэнт”

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: