Высаджвалі кветкі, бялілі дрэвы: як прайшоў суботнік у Глушкавіцкай школе

0
718

Добраўпарадкаванне. Сапраўды прыгожае беларускае слова, якое значыць навесці добры парадак на роднай зямлі. Менавіта гэтым і займаўся калектыў Глушкавіцкай сярэдняй школы ў мінулую суботу. Некалькі гадоў назад па ініцыятыве Лельчыцкага райвыканкама і Глушкавіцкага сельвыканкама было вырашана стварыць прыгожую пляцоўку ля пад’езду да школы. Шмат працы было зроблена: знесена пустуючая хата, завезена пладародная глеба, заасфальтавана частка дарогі і пакладзены бардзюры, высаджаны зялёныя расліны, устаноўлены лавачкі для адпачынку.

Тры гады назад, калі толькі ўсё пачыналася, на самым першым суботніку прысутнічала старшыня раённага Савета дэпутатаў Вольга Гаўрылавец. Тады быў высаджаны самшыт і некалькі дрэўцаў івы плакучай. Зараз гэта ўжо добра падросшыя дрэвы. Прыемна ісці на работу і бачыць гэтую прыгажосць.

З добрым настроем і праца будзе плённай. Таму свой уклад у Рэспубліканскі суботнік унёс кожны член нашага вялікага калектыву: высаджвалі кветкі, рыхлілі глебу для пасеву газоннай травы, бялілі дрэвы, прыводзілі ў парадак малыя архітэктурныя формы.

І як жа ў Год малой радзімы не ўспомніць радкі з паэмы Я.Коласа “Новая Зямля”

Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!

Хочацца, каб нашы дзеткі бачылі прыгажосць роднага краю, не пакідалі яго і не забывалі аб сваёй маленькай, але такой адзінай і непаўторнай радзіме.

Таццяна Коваль, настаўніца пачатковых класаў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: