«…Ногі абрэзала аб снег да крыві. Маці знайшла на пяты дзень…»: успаміны дзяцей вайны

22 июня -- день всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

0
558

Семьдесят пять мирных вёсен встретили мы, современники. Время неумолимо отдаляет нас от той страшной и жестокой войны ХХ века, которая  наложила горький отпечаток на судьбы людей целого поколения, внесла свои коррективы в их жизни. У каждого тогда были планы, мечты, цели, но многим из них  так и не суждено было сбыться и осуществиться. 22 июня 1941-го года стал роковым днём, когда страшная весть ворвалась в мирную жизнь миллионов советских людей, в одночасье круто всё изменив…

Многих свидетелей военного лихолетья уже нет в живых. И тем дороже нам воспоминания тех, кто видел всё своими глазами, пропускал через себя… Память людская помогает нам восстановить события того сурового времени, прочувствовать, сколько боли, страданий и лишений пришлось пережить солдатам, мирному населению, среди которого были мальчишки и девчонки. эпизоды войны  оставили неизгладимый след в детских душах на всю жизнь.

Передо мной большой фотоальбом, посвящённый ветеранам труда бывшего Острожанского сельского Совета. Его по крупицам создавала председатель первичной ветеранской организации, старейшина деревни Острожанка Валентина Богданович, проработавшая долгие годы учителем русского языка  и литературы в местной школе. Валентина Владимировна — тонкий психолог и знаток человеческой души, от неё не утаилась ни одна черта характера собеседника, ни одна важная деталь. Она беседовала с сельчанами, узнавала правду о войне, всё записывала и таким образом собрала богатый материал. Особое место в альбоме отведено детям войны. Кто-то из них живёт  и поныне, кого-то уже не стало, но для нас, потомков, ценно каждое слово поколения военных лет. С некоторыми из воспоминаний очевидцев хочу сегодня познакомить и вас, дорогие читатели.

Им, маленьким человечкам, вместо колыбельных песен и сказок на долю выпало видеть танки и самолёты, слышать гул снарядов и разрывы бомб. На глазах детей убивали родных, односельчан. А первые слова их были о немцах, войне, смерти  и хлебе.

Тяжело давалось каждое слово Валентине Прикота, на начало войны ей было всего три годика: «Калі палілі сяло, мяне пасадзілі на воз з сям’ёй Дубікоўскіх з самага краю. А мне так страшна, так страшна. Немцы нас гоняць пад канвоем. Едуць на матацыклах, машынах паўз самы наш воз, і мне здавалася, што яны мяне зачэпяць  і пападу я пад калёсы. І цяпер перад вачыма параненая бабуля, якая прасіла, каб яе не пакідалі. Ляжыць на снезе, снег чырвоны ад крыві… У лесе людзі пачалі разбягацца. Каго пабілі, але большасць уцяклі. Маці з намі дабралася да Буды. Схаваліся ў ламах. У кожнага з нас быў свой лом. Аднаго разу я згубілася. А было гэта так. Разбамбілі нашы курані. Каровы стаялі ў Альсе. Сястра пайшла даіць карову. Мяне не пускала, але я ўсё раўно пайшла за ёю. Надаіла Надзя гладышку малака і дала мне, каб я несла да маці… І тут пачалася бамбёжка. Пабегла я за людзьмі. Усе бягуць, моляцца. Хаваліся ў ямкі, якія ўтвараліся пасля ўзрыву (снарад двойчы не падае ў адно і тое ж месца). Цягнула мяне за руку жанчына са Скалодзіны, у якой было пяць сваіх дзяцей. Ішлі ўсю ноч. Лапці мае распаліся. Ногі абрэзала аб снег да крыві. Чатыры дні не магла я знайсці сваіх. Толькі на пяты дзень мне дапамаглі знайсці маці, якая ўжо к гэтаму часу абхадзіла ўвесь лес, абгле-дзела кожную ямачку».

Холод, болезни, голод в два счёта расправлялись с хрупкими маленькими жизнями. Небольшими отрывками отпечаталась война в памяти Нины Неред: «Немцы гоняць усіх людзей па шляху, затым праз рэчку. Маці мая была тады цяжарная. Ідзе па пояс у вадзе  і мяне нясе на плячах. Я — у адной палатнянай сарочцы, босая. Холадна. Хачу штосьці сказаць маці і… не магу: ад холаду занямела… Помню, як сядзелі ў лазовым карчы маці з грудной сястрычкай Жэняй на руках і я: хаваліся ад немцаў. Каб не было чутна дзіцячага плачу, маці прытуліла да грудзей Жэньку і тая прыхлапілася. Праўда, на хуткім часе яе адхаялі. Але пасля гэтага доўга не пражыла: памерла ад прастуды. Божа, як я плакала! Усё прасіла: «Не засыпайце яе зямлёй!»

«Калі ляцелі нямецкія самалёты над лесам, то верхавіны дрэў прыгіналіся амаль да самай зямлі. І такі быў вялікі страх, што здавалася, сэрца вырвецца з грудзей. Праляціць самалёт, а мы яшчэ доўга ляжым на зямлі, не можам паварухнуцца, усё цела як быццам анямела», — этот тревожный момент запечатлелся в памяти Нины Богданович.

Не однажды пришлось испытать страх и Серафиме Прикота: «Спалілі Астражанку. Уцяклі мы ў Астраўцы. Зрабілі на некалькі сямей вялікі курэнь з галля. Пасярэдзіне раскладвалі агонь, каля якога грэліся і на якім варылі. Вакол кураня была прывязана худоба. Пазней перабраліся ў Гажарэц. Таксама жылі ў куранях. Калі было ганенне (аблава), людзі паспелі ўцякці. Худобу немцы ўсю забралі. Перабраліся за раку Убарць. Але і там спакою не было. Калі чуліся стрэлы, то хаваліся ў балота і суткамі ляжалі ў вадзе, закопаныя ў мох… Перахварэла тыфам, каростаю… Дзядзька Пятро пад канец вайны зрабіў хатку, а ў ёй — печ. Дык вось у гэтай печы першы раз спяклі хлеб. Але паесці гэты хлеб не ўдалося: пры адступленні немцы спалілі нашу хату. Добра, што самі паспелі ўцякці… Знаю, што грудным дзецям давалі есці жованае жыта, не хапала мацярынскага малака. Так кармілі маю дваюрадную сястру Еву. Яна заўсёды плакала: балеў жывот. Цётка гаварыла, што гэта ад жыта».

Читала пронизанные болью строки и не могла не сопереживать. Взрослым на войне приходилось нелегко, а что говорить о детях… Ольга Нестереня, окунаясь в те тяжёлые годы, не могла сдержать слёз: «Вайна. Вялікі мароз. Хаваліся ў карчах, калі была аблава. Не ведаю, колькі там прасядзелі з сёстрамі і маёй цёткай (маці памерла ад тыфу). На раніцы прыйшлі ў зямлянку. Пачалі скідаць з ног абутак. Скінулі. Разам з адмарожанай скурай ступні. Божачка! Як жа мне балюча было…».

Мороз по коже пробегал от жутких воспоминаний Петра Ярца: «Бацька пайшоў на вайну. Мы, пяць дзяцей, засталіся з маці. Самаму малодшаму было чатыры гады… Калі пачалі паліць Астражанку, мяне адправілі ў Рудню (там жыла мая замужняя сястра) сказаць, што будуць паліць і Рудню. Дабег да першых хат і бачу: гарыць ужо Рудня. Вярнуўся назад і тут мне сказалі, што маці маю застрэлілі немцы. Я не мог паверыць: толькі што мамачка была жывая. Паказалі яе. Гора было бязмернае. Я не крычаў ад гора. Я толькі ціха плакаў, а душа крычала. Пазней мне расказалі, як забілі маці. Немцы ўсіх гналі на шлях  і далей на Скалодзіну. Маці ўзяла з сабою нейкія пажыткі і цэлую клунку воўны. Па дарозе клунак з воўнай развязаўся, і маці пачала яе збіраць. Тут немец даў па маці аўтаматную чаргу…».

До войны Леонид Копылович, уроженец д. Острожанка, успел окончить только два класса. Рано пришлось повзрослеть восьмилетнему мальчишке. Вот что сохранилось у него в памяти о пережитом в годы оккупации в родной деревне: «Мы, хлапчукі, пачулі, што немцы ідуць у вёску. Згаварыліся і пабеглі хавацца ў лес. А як раз насустрач нямецкая конніца. Вярнулі нас. У нашай хаце быў нямецкі штаб. Я з мамай жылі ў нашай хаце, а меншыя дзеці — у бабы Вульяны. Падоіць маці карову, налье ў гладышку малака, а я ўжо нясу гэта да бабулі. У Пагарэчы стаяў нямецкі пост. Астанавіў мяне паставы і давай біць і крычаць: «Партызан! Партызан!» Насілу я сумеў растлумачыць, куды я іду.

…Калі даведаліся, што хаты будуць паліць, злажылі сваё дабро на воз, запрэглі вала і паехалі ў Магільнае. Там жылі ў дзядзькі Ігнася. Дайшла чутка да нас, што ўсіх дзяцей майго дзядзькі Яўхіма пастралялі. Колькі было голасу і слёз. Плакаў я наўзрыд да самага вечара. Пасля даведаліся, што ўсе яны жывыя.

…Прыйшлі на папялішча. Абгарэлыя міскі, чыгункі, бацькаў інструмент. Уцалелі тады ў Астражанцы толькі два збудавання. Пазней перабраліся ў Анчосы. Жылі некаторы час на невялікім астраўку сярод балота. Нямецкі самалёт праляціць, заўважыць нас, і вымушаны зноў перабірацца на другое месца. Яшчэ помню, што перабраліся аднойчы на новае месца, агонь разлажылі. Наламалі галін з хвоі, заслала маці іх просцілкай, і палеглі ўсе спаць. Прачнуліся рана ад холаду. Адкрыў вочы: мы ўсе снегам засыпаныя, агонь патух.

На калгасным полі засталася нявыкапаная бульба. Гэта было Мікалаевае поле. Мы, малыя, хадзілі туды бульбу капаць. Нямецкі дазор час ад часу напраўляў пражэктары на гэтае поле. Сэрца ад страху заходзілася, калі пападаў пад гэты свет. Але ж есці хацелася, і таму паўзлі па полі і капалі, капалі, капалі… Летам пераходзілі на падножны корм: ягады, грыбы. Часта, калі нельга было раскладваць агонь, сыраежкі елі сырымі. Смак іх быў абы-які. Аднойчы маці дзесьці раздабыла проса і зварыла нятоўчанае. Цэлую нядзелю пасля балелі жываты…».

Разве такое можно забыть? Нет, сколько бы времени ни прошло. Нанесённые войной раны, душевные и физические, до сих пор не дают покоя тем, на чью долю выпало познать те ужасы и страдания, прочувствовать ту боль и те муки… Но ничто не сломило дух советских людей — бойцов Красной Армии, партизан и подпольщиков, мирных жителей — стариков, женщин, детей. Они всё вынесли, пережили, перетерпели, оставив нам память — суровую память о бесчеловечной, ненавистной, жестокой войне. И дай Бог, чтобы она больше никогда не пришла на нашу землю.

Святлана Ліпская.
Фота Канстанціна Кавалёва.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: